У мінулую суботу ў Менску міліцыя жорстка разагнала традыцыйную акцыю на дзень сьвятога Валянціна. У шэсьці на Ўсясьветны дзень закаханых узялі ўдзел каля сотні маладых людзей. Мерапрыемства не было дазволена ўладамі. У выніку гвалтоўных дзеяньняў спэцназу трое ўдзельнікаў шэсьця зьвярнуліся па мэдычную дапамогу ў шпіталь.
Аналягічна дзейнічаў менскі спэцназ і 16 лютага, калі каля сотні чалавек на Кастрычніцкай плошчы адзначалі Дзень салідарнасьці з палітвязьнямі Мікалаем Аўтуховічам, Юрыем Лявонавым, Уладзімерам Асіпенкам і Арцёмам Дубскім. Пасьля разгону гэтай акцыі па мэдычную дапамогу зьвярнуліся пяць чалавек. Некаторыя зь іх усё яшчэ лечацца. У абодвух выпадках затрыманьняў не было.
Лідэр Маладога фронту Зьміцер Дашкевіч, а таксама актывісты гэтай незарэгістраванай арганізацыі Мікола Дземідзенка, Павал Кур’яновіч і Вадзім Ханяўка падалі скаргі міністру ўнутраных спраў Уладзімеру Навумаву і генэральнаму пракурору Георгію Васілевічу на неадэкватнае ўжываньне сілы менскай міліцыяй 14 лютага пры разгоне акцыі апазыцыі на дзень сьвятога Валянціна.
Да скаргі дадаюцца сьведчаньні Паўла Кур’яновіча, які пасьля міліцэйскага зьбіцьця трапіў у шпіталь. Зьміцер Дашкевіч мяркуе, што МУС і Генпракуратура пры жаданьні могуць пачаць разгляд правамернасьці дзеяньняў менскага спэцназу. На думку спадара Дашкевіча, А. Лукашэнка сілавымі разгонамі акцый 14 і 16 лютага хоча давесьці, што ён трымае ўсё пад кантролем:
«Усё гэта робіцца дзеля таго, каб, па-першае, прадэманстраваць, хто гаспадар, а па-другое, каб перасьцерагчы дэмакратычныя сілы ад занадта моцнага ўдзелу ў акцыі 25 сакавіка”.
Пасьля разгону акцыі на Дзень салідарнасьці 16 лютага ў Менску да лекараў зьвярнуліся Артур Фінькевіч, Зьміцер Бародка і яшчэ прынамсі тры актывісты апазыцыі. Цяпер Фінькевіч лечыць пабітую міліцыянтамі нагу, Бародка — галаву. 16 лютага апошні атрымаў ад спэцназаўца ўдар ботам у скронь. У менскім шпіталі нумар 2 яму апрацавалі рану. Цяпер спадар Бародка мяркуе зьвярнуцца ў недзяржаўны мэдычны цэнтар:
“Самае галоўнае — гэта даведацца, ці няма страсеньня мозгу, ці ўсё ў парадку. Вы разумееце, гэта скронь... Зараз у мяне ўвесь твар апух і адно вока амаль што зацякло...”
Пісаць скаргі на дзеяньні спэцназу Зьміцер Бародка лічыць бессэнсоўным. Гэтаксама як Артур Фінькевіч і Анатоль Лябедзька. У лідэра АГП пасьля разгону акцыі 16 лютага на целе засталіся гематомы. Спадар Лябедзька лічыць дзеяньні менскага спэцназу 16 лютага незаконнымі нават паводле беларускіх прававых нормаў. Ён нагадвае, што ёсьць два рашэньні Вярхоўнага суду, якія не адносяць стаяньне людзей з партрэтамі зьніклых ці палітвязьняў да несанкцыянаваных масавых акцыяў. Даючы ж палітычную ацэнку гэтым дзеяньням улады, спадар Лябедзька зазначыў:
“Безумоўна, улада адчувае сябе некамфортна. Яна баіцца, што разьмякчэньне ці стварэньне ўражаньня, што яна ўжо не такая маналітная, прывядзе да нейкіх некантраляваных працэсаў”.
Ва ўпраўленьні ўнутраных спраў Менскага гарвыканкаму нейкіх ацэнак разгонам акцыяў 14 і 16 лютага пакуль не даюць, паведаміў кіраўнік аддзяленьня інфармацыі і грамадзкіх сувязяў ГУУС Аляксандар Ластоўскі:
“Калі скаргі пададзеныя,— будзе напэўна прынятае нейкае рашэньне, будзе праводзіцца разбор у адпаведнасьці з законам... Як гаворыцца, праўда адна, але ў яе розныя вочы”.
Беларускія праваабаронцы, абураныя дзеяньнямі менскай міліцыі 14 і 16 лютага, распаўсюдзілі заяву, у якой заклікаюць улады выконваць міжнародныя абавязаньні і спыніць грубае выкарыстаньне сілы пры разгоне мірных дэманстрацый.
У заяве, сярод іншага, адзначаецца:
“Нягледзячы на тое, што абедзьве дэманстрацыі насілі выключна мірны характар, удзельнікі былі атакаваныя прадстаўнікамі спэцпадразьдзяленьняў МУС. Супраць мірных дэманстрантаў была ўжытая грубая фізычная сіла і спэцыяльныя сродкі. У выніку дзясяткі грамадзянаў былі зьбітыя. Факт таго, што ніхто з удзельнікаў акцыяў ня быў затрыманы, сьведчыць пра тое, што зьбіцьцё было загадзя заплянаванай акцыяй запалохваньня і дэманстрацыі сілы з боку беларускіх уладаў. Ужываньне фізычнай сілы супрацоўнікамі МУС насіла дэманстратыўны і відавочна празьмерны характар”.