Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пачуй Беларусь: зноў Салідарныя!


У нядзелю 22 сакавіка на Тэатральнай плошчы ў Варшаве адбудзецца канцэрт “Салідарныя зь Беларусьсю” – акцыя падтрымкі дэмакратычных пераменаў у Беларусі.

Галоўнай тэмай сёлетняга канцэрту будзе спроба даць ацэнку пераменам, якія адбыліся ў Беларусі на працягу мінулага году. Канцэрт – гэта дэманстрацыя салідарнасьці палякаў зь беларусамі. Яго мэта – заахвоціць да далейшага змаганьня за дэмакратыю ў Беларусі,» – заяўляюць арганізатары акцыі.

У сёлетнім канцэрце возьмуць удзел зоркі польскай і беларускай эстрады. На сцэне можна будзе пабачыць Гжэгажа Маркоўскага, Чэслава Сьпева, Адама Новака, Робэрта Брылеўскага, Томка Ліпіньскага, Габэ Кульку і Андрэя Карпа, гурт Далі, праект Мёд, Яўгена Валошына (Jab Club), Сашу Ракаўца (IQ48), а таксама Насту Някрасаву.

Перад канцэртам на Тэатральнай плошчы адбудзецца шэраг культурных мерапрыемстваў. На працягу тыдня пройдуць канцэрты (Habakuk, Izrael, Hurt, Mes, Numer Raz), хэпэнінгі і паказы фільмаў.

Варшаўскі канцэрт штогод адбываецца пад канец сакавіка, калі беларуская апазыцыя сьвяткуе Дзень Волі. Летась на Замкавую плошчу прыйшло каля 14 тысяч чалавек, што зрабіла яго адной з найбуйнейшых імпрэзаў у Варшаве.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG