Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэлегатам зьезду БХД пагражаюць


Настаўніку беларускай мовы зь Бешанковічаў Георгію Станкевічу мясцовыя супрацоўнікі КДБ пагражаюць звальненьнем з працы, калі той паедзе ў Менск, каб удзельнічаць ва ўстаноўчым зьезьдзе Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі.

Павал Севярынец паведаміў “Свабодзе” пра іншыя выпадкі запалохваньня дэлегатаў маючага адбыцца зьезду.

У прыватнасьці, дэлегату зьезду Дзянісу Лаеўскаму таксама пагражаюць праблемамі на вучобе і папярэджваюць, што ў выпадку ўдзелу ў зьезьдзе ён бліжэйшым часам сутыкнецца з рознымі праблемамі.

Віктара Двурэчанскага са Слуцку выклікалі ў мясцовы КДБ і паведамілі, што якраз у той дзень, калі пачнецца зьезд, яго запросяць у міліцыю, каб узяць адбіткі пальцаў.

Сустаршыня аргкамітэту дзеля стварэньня БХД па Гомельскай вобласьці Кастусь Жукоўскі адбывае 7 сутак арышту і, такім чынам, пазбаўлены магчымасьці асабіста ўдзельнічаць у зьезьдзе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG