Гэта здарылася ў ноч з 26 на 27 лютага, калі хлопец ехаў у Варшаву. Яго зьнялі зь цягніка “Варшава-Менск”.
Памежнікі надгледзелі ўсе рэчы і паведамілі Фінькевічу, што забіраюць ноўтбук на праверку, якая будзе доўжыцца ад 10 дзён да месяца.
Памежнікі адмовіліся паведаміць прычыну, чаму яны рабілі надгляд рэчаў Фінькевіча. Яны спаслаліся на тое, што ня маюць права разгалошваць пэўную інфармацыю.
Артур Фінькевіч лічыць, што патрапіў у сьпіс асобаў, якія павінны праходзіць асабісты надгляд. Раней ён езьдзіў празь мяжу без праблемаў.
Фінькевіч зьяўляецца таксама сябрам стваранай партыі Беларускай Хрысьціянскай дэмакратыі.
Сустаршыні аргкамітэту ў справе стварэньня БХД Павал Севярынец і Аляксей Шэін таксама звычайна праходзяць на мяжы асабісты надгляд.