Кожны чацьвер у Гомелі на вуліцы Савецкай, 42 перад гарадзкой лазьняй, ці, як яна цяпер называецца, аздараўляльным цэнтрам, зьбіраюцца вялікія чэргі пэнсіянэраў. Многія зь іх — зь бярозавымі венікамі пад пахай, каб памыцца-папарыцца.
Cпадар Васіль зь венікам у старым, савецкіх часоў партфэлі таксама сьпяшаецца ў чаргу:
“Сёньня льготны дзень для пэнсіянэраў. Звычайна чатыры тысячы плацім за лазьню, а так — дзьве тысячы васямсот. Астатнія дні ўсе па чатыры плацяць. Таму мы, пэнсіянэры, і йдзем — толькі для пэнсіянэраў і інвалідаў. І толькі ў чацьвер, і толькі на Савецкай. Астатнія ўсе — то камэрцыйныя лазьні, то цэны высокія. Абмяжоўваем сябе! І з Валатавы, і зь Сельмашу — усе ў гэты час едуць сюды”.
Калі ў горадзе людзі выбіраюць, як хадзіць чыстымі й зэканоміць некалькі тысячаў рублёў на лазьні, то ў шмат якіх вясковых паселішчах Гомельшчыны старыя й маладыя шукаюць, дзе памыцца па-людзку.
У вёсцы Старое Сяло Веткаўкага раёну, заражанага радыяцыяй, лазьню зачынілі дзесятка паўтара гадоў таму. Шмат дзе зачынялі — і тут таксама. І ня проста зачынілі:
“Развалілі лазьню. Будавалі, стараліся. Рукамі й нагамі стараліся. Пабудавалі. А быў такі кіраўнік гаспадаркі, які й разваліў лазьню”.
На пытаньне, а дзе ж старасельцы мыюцца, вясковая кабета Кацярына адказвае:
“А дзе? Дзе хто папала! У начоўках мыюцца! Ад лазьні адны сьцены стаяць. Расьцягнулі! Кінулі на волю лёсу. Вось і развалілася лазьня”.
Старасельцы згадваюць, што на загад колішняга дырэктара конезаводу шыфэр з лазьні скарысталі на летні загон для саўгаснага статку.
Цяпер, каб аднавіць лазьню, гаспадарка ня мае фінансаў. У бюджэце, як сьцьвярджаюць вяскоўцы, таксама сродкаў не знайсьці — гэта не які там лядовы палац:
“У гаспадаркі нашай, конезаводу, грошай няма. І бюджэт грошай для рамонту, аднаўленьня лазьні не выдзяляе. Пацяплее — пойдзем уплаў мыцца”.
Яшчэ ў траўні 2006 году ў мэтавым аглядзе Міністэрства жыльлёва-камунальнай гаспадаркі канстатавалася, што Гомельская вобласьць, — зрэшты, як і Віцебская, Гарадзенская, Магілёўская, — не выконвае дзяржаўныя сацыяльныя стандарты што да забесьпячэньня насельніцтва лазьнямі. Дакладней, што да наяўнасьці “мыйных” месцаў у лазьнях.
Неўзабаве сэсія Гомельскага аблсавету прыняла праграму разьвіцьця бытавога абслугоўваньня ў рэгіёне на 2007-2010 гады. У дадатку № 2 асобна вылучаны лазьні й душавыя. За пяць гадоў колькасьць мыйных установаў у рэгіёне павінна падвысіцца — са 177 да 181.
Паводле статыстычных зьвестак, у рэгіёне на пачатак 2008 году налічвалася 50 гарадзкіх лазьняў і 101 сельская. Такая колькасьць не стасуецца з патрабаваньнямі абвешчаных сацыяльных стандартаў: мець у горадзе 3 “мыйныя” месцы на 1 тысячу чалавек, у вёсцы — 5 месцаў.
У найбольш заражаных радыяцыяй чарнобыльскіх раёнах грамадзкія лазьні наагул рэдкасьць. У тым жа Веткаўскім раёне — адна, у Хойніцкім — тры, дзьве зь іх вясковыя, у Брагінскім — чатыры, зь якіх у сельскай мясцовасьці таксама толькі дзьве.
Дзед Іван зь вёскі Савічы Брагінскага раёну, дзе са згоды вышэйшага кіраўніцтва краіны жывуць самасёлы, распавядае, якім чынам улетку тут ладзяць сабе “лазьню” ягоныя малалетнія ўнукі:
“Вось дождж прайшоў, дык у калюгу — у гразі купаюцца. Купацца яны любяць. А то вунь у начоўкі, у балею — і няхай плаваюць”.
Нястачу лазьняў улады апошнім часам імкнуцца вырашыць своеасаблівым чынам — пры дапамозе вагонаў-саўнаў. Як напрыклад, у сельгаскаапэратыве вёскі Левашы Рэчыцкага раёну. Няма лазьні ў аграгарадку — от вам вагончык. Зьнешне ён не адрозьніваецца ад звычайнага чыгуначнага.
У сярэдзіне замест купэ вагончык абсталяваны парылкай, душавой кабінкай і пакойчыкам для адпачынку. Такія вось “сучасныя зручнасьці”.
Лазьнямі ў Беларусі карысталіся здавён. Яны мелі й маюць ня толькі прыкладное, санітарна-гігіенічнае прызначэньне. Продкі лічылі, што ў аблоках пары ў лазьні лунае добры дух, які нясе палёгку й радасьць.
Каб атрымаць такое задавальненьне і ня быць у накладзе зь фінансавага боку, 65-гадовы гамяльчук Рыгор прыдумаў свой “лазьневы бізнэс” — нарыхтоўвае й прадае бярозавыя й дубовыя венікі:
“Каб у лазьню схадзіць, я й на білет венік прадам — і йду ў нядзелю ў лазьню”.
Добрым духам лазьні спадар Рыгор сілкуецца ўсё сваё сьвядомае жыцьцё. Раз на тыдзень — абавязкова:
“Кожны тыдзень у лазьню хаджу. Гэта мне, каб здароўе паправіць. Калі папарысься разы чатыры, памыесься, а потым халоднай вады наверх чатыры тазікі… Такое натхненьне зьяўляецца — на цэлы тыдзень”.
Cпадар Васіль зь венікам у старым, савецкіх часоў партфэлі таксама сьпяшаецца ў чаргу:
“Сёньня льготны дзень для пэнсіянэраў. Звычайна чатыры тысячы плацім за лазьню, а так — дзьве тысячы васямсот. Астатнія дні ўсе па чатыры плацяць. Таму мы, пэнсіянэры, і йдзем — толькі для пэнсіянэраў і інвалідаў. І толькі ў чацьвер, і толькі на Савецкай. Астатнія ўсе — то камэрцыйныя лазьні, то цэны высокія. Абмяжоўваем сябе! І з Валатавы, і зь Сельмашу — усе ў гэты час едуць сюды”.
Калі ў горадзе людзі выбіраюць, як хадзіць чыстымі й зэканоміць некалькі тысячаў рублёў на лазьні, то ў шмат якіх вясковых паселішчах Гомельшчыны старыя й маладыя шукаюць, дзе памыцца па-людзку.
У вёсцы Старое Сяло Веткаўкага раёну, заражанага радыяцыяй, лазьню зачынілі дзесятка паўтара гадоў таму. Шмат дзе зачынялі — і тут таксама. І ня проста зачынілі:
“Развалілі лазьню. Будавалі, стараліся. Рукамі й нагамі стараліся. Пабудавалі. А быў такі кіраўнік гаспадаркі, які й разваліў лазьню”.
На пытаньне, а дзе ж старасельцы мыюцца, вясковая кабета Кацярына адказвае:
У начоўках мыюцца! Ад лазьні адны сьцены стаяць.
Старасельцы згадваюць, што на загад колішняга дырэктара конезаводу шыфэр з лазьні скарысталі на летні загон для саўгаснага статку.
Цяпер, каб аднавіць лазьню, гаспадарка ня мае фінансаў. У бюджэце, як сьцьвярджаюць вяскоўцы, таксама сродкаў не знайсьці — гэта не які там лядовы палац:
“У гаспадаркі нашай, конезаводу, грошай няма. І бюджэт грошай для рамонту, аднаўленьня лазьні не выдзяляе. Пацяплее — пойдзем уплаў мыцца”.
Яшчэ ў траўні 2006 году ў мэтавым аглядзе Міністэрства жыльлёва-камунальнай гаспадаркі канстатавалася, што Гомельская вобласьць, — зрэшты, як і Віцебская, Гарадзенская, Магілёўская, — не выконвае дзяржаўныя сацыяльныя стандарты што да забесьпячэньня насельніцтва лазьнямі. Дакладней, што да наяўнасьці “мыйных” месцаў у лазьнях.
Неўзабаве сэсія Гомельскага аблсавету прыняла праграму разьвіцьця бытавога абслугоўваньня ў рэгіёне на 2007-2010 гады. У дадатку № 2 асобна вылучаны лазьні й душавыя. За пяць гадоў колькасьць мыйных установаў у рэгіёне павінна падвысіцца — са 177 да 181.
Паводле статыстычных зьвестак, у рэгіёне на пачатак 2008 году налічвалася 50 гарадзкіх лазьняў і 101 сельская. Такая колькасьць не стасуецца з патрабаваньнямі абвешчаных сацыяльных стандартаў: мець у горадзе 3 “мыйныя” месцы на 1 тысячу чалавек, у вёсцы — 5 месцаў.
У найбольш заражаных радыяцыяй чарнобыльскіх раёнах грамадзкія лазьні наагул рэдкасьць. У тым жа Веткаўскім раёне — адна, у Хойніцкім — тры, дзьве зь іх вясковыя, у Брагінскім — чатыры, зь якіх у сельскай мясцовасьці таксама толькі дзьве.
Дзед Іван зь вёскі Савічы Брагінскага раёну, дзе са згоды вышэйшага кіраўніцтва краіны жывуць самасёлы, распавядае, якім чынам улетку тут ладзяць сабе “лазьню” ягоныя малалетнія ўнукі:
Вось дождж прайшоў, дык у калюгу — у гразі купаюцца. Купацца яны любяць.