Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“У лазьні будзем адзначаць”


Што вы адзначаеце 3 ліпеня? Ці шмат для вас значыць гэтае сьвята? Апытаньне на вуліцах Горадні.


Спадар: “Сьвяткуем, выйшлі ў горад паглядзець, зь людзьмі паразмаўляць. Сьвята ёсьць сьвята, Дзень незалежнасьці, вызваленьня Беларусі”.
Схадзіць вось на “масоўку”, як усе. А так спэцыяльна не адзначаем

Карэспандэнт: “Горадню вызвалілі 16 ліпеня, гэта ж таксама Беларусь”.

Ягоны сын: “Ну, гэта пачатак вызваленьня”.

Карэспандэнт: “А вы як адзначаеце — за стол сядаеце, як звычайна?”

Спадар: “У лазьні будзем адзначаць, бяз лазьні гэта ня сьвята”.

Малады спадар: “Дзень незалежнасьці. Адзначаю чыста сымбалічна”.

Яго сяброўка: “Схадзіць вось на “масоўку”, як усе. А так спэцыяльна не адзначаем”.

Карэспандэнт: “А вы ведаеце, што гэта за дата?”

Малады спадар: “Дзень вызваленьня Беларусі, сталіцы, маецца на ўвазе”.

Карэспандэнт: “А вы памятаеце, што Дзень незалежнасьці быў 27 ліпеня?”

Дзяўчына: “Перанесьлі”.
А якая розьніца? Калі вызначылі, што 3-га, значыцца, 3-га

Карэспандэнт: “А ў сувязі з чым — памятаеце?”

Дзяўчына: “Так, памятаем. Прэзыдэнт так захацеў, вось і перанесьлі. Так і было”.

Сталы спадар: “Канечне, сёньня сьвята, ня толькі выходны. Мы з унучкай выйшлі пашпацыраваць, паглядзець, як народ адпачывае”.

Ягоная жонка: “А ўвечары будзем за сталом адзначаць: гарэлка і шампанскае будзе, і шашлык…”

Малады спадар: “Я працую сёньня, я працую па зьменах, перад начной зьменай адпачываю”.

Карэспандэнт: “А для вас гэтае сьвята нешта значыць?”

Малады спадар: “Ну як, чыста сымбалічна. Я ўвесь час працую і гарадзкіх сьвятаў ня бачу. Ужо зьмірыўся: раней хацелася адпачыць на сьвяце, але праца сёньня, самі ведаеце, вышэй за ўсё”.

Спадар: “Выходны, адпачываю зь сям’ёю, прыехалі сваякі зь Піцера, павяду іх на экскурсію. Сьвята? Ня ведаю, будзем адзначаць сёньня іхні ад’езд заўтрашні. Сваякі — гэта важней”.

Малады спадар: “Для мяне проста выходны. Хай сьвята, але я загружаны працай, таму стараюся проста адпачыць. Для мяне гэта сьвята хутчэй маральнае,а фізычна я проста стараюся адпачыць зь сям’ёй”.

Карэспандэнт: “Зьверху на транспаранце мы чытаем — “Са сьвятам вас, дарагія вэтэраны!” А для вас гэта сьвята ці не?”

Спадар: “Для нас гэта таксама сьвята, падвойнае прычым. У нас сёньня сын нарадзіўся, яму дванаццаць гадоў споўнілася. Так што мы вырашылі сям’ёю адпачыць”.

Сталы спадар: “Канечне, гэта сьвята вызваленьня Беларусі”.

Карэспандэнт: “А тое, што Горадню вызвалілі 16 ліпеня?”

Сталы спадар: “А якая розьніца — 3-га ці 16-га? Калі вызначылі, што 3-га, значыцца, 3-га…”

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG