Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўніца кангрэсу ЗША раілася з апазыцыянэрамі


Сёньня ў Менску адбылася сустрэча прадстаўнікоў дэмакратычнай апазыцыі з супрацоўніцай апарату камітэту міжнародных спраў Палаты прадстаўнікоў кангрэсу ЗША Амандай Слоўт. Яна дарадца старшыні камітэту Говарда Бэрмана па справах Эўропы, Расеі, Балканаў і Каўказу.

У сустрэчы, якая цягнулася больш за дзьве гадзіны, бралі ўдзел Вінцук Вячорка, Аляксандар Казулін, Сяргей Калякін, Анатоль Ляўковіч, Анатоль Лябедзька, Аляксандар Мілінкевіч, Аляксей Шэін і Станіслаў Шушкевіч.

Паводле Вінцука Вячоркі, мэта візыту прадстаўніцы камітэту — актуалізацыя беларускага пытаньня і фармаваньне далейшай палітыкі ЗША ў дачыненьні да Беларусі. Вінцук Вячорка адзначыў неабходнасьць каардынацыі палітыкі ЗША і Эўразьвязу адносна Беларусі:

“Цяпер былі зроблены некаторыя памылкі Эўрапейскім зьвязам, можа, з-за складанасьці прыняцьця рашэньняў. Тое, што былі адменены пэрсанальныя санкцыі пасьля выбарчага фарсу, відавочна, было ўспрынята беларускім грамадзтвам і з задавальненьнем пададзена ўладнай прапагандай як прызнаньне з боку Эўропы гэтага фарсу за паўнавартасныя выбары. І цяпер такі безумоўны прыезд спадара Саляны ў Беларусь пасьля цэлага шэрагу антыдэмакратычных, паказных жэстаў з боку Аляксандра Лукашэнкі таксама выклікае пытаньне”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG