Візыт працягнецца да 12 лютага. Заплянаваныя перамовы кіраўніка беларускага зьнешнепалітычнага ведамства зь міністрам замежных спраў Нямеччыны Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам. Таксама Сяргей Мартынаў сустрэнецца з кіраўніцтвам зямлі Брандэнбург і зробіць выступ “Дыялёг Беларусь-ЭЗ: стан і пэрспэктывы” у Германскім таварыстве зьнешняй палітыкі.
У запрашэньні гаворыцца, што “пасьля працяглага зацішша ў стасунках паміж Беларусьсю і Эўразьвязам зроблены першыя крокі да збліжэньня”. Адзначаецца, што беларускае кіраўніцтва ў жніўні 2008 году вызваліла апошняга палітвязьня, а таксама дазволіла выхад незалежных газэт і дзейнасьць няўрадавых арганізацый і прыняло праграму прыватызацыі з новымі магчымасьцямі для ўнутраных і замежных інвэстараў.
Як гаворыцца ў запрашэньні на выступ Сяргея Мартынава, адначасова Менск дэманструе інтарэс да гандлёвага пагадненьня з Эўразьвязам і выказвае гатоўнасьць абмяркоўваць дамову аб партнэрстве і каапэрацыі. Беларусь павінна далучыцца да ініцыятывы Ўсходняга партнэрства. “Зыходзячы з гэтага разьвіцьця, нямецкая эканоміка магла б атрымаць новыя шанцы ў Беларусі”. Міністар Мартынаў мае гаварыць у Бэрліне пра пэрспэктывы новага збліжэньня ў стасунках з Эўразьвязам. Даклад будзе на ангельскай мове.
Адносна мэтаў візыту прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Папоў адзначыў:
“Абмеркаваць стан і пэрспэктывы беларуска-нямецкіх стасункаў, а таксама разгледзець пытаньні ўзаемадзеяньня ў рамках супрацоўніцтва з Эўрапейскім зьвязам. Адбудзецца шэраг двухбаковых сустрэчаў і грамадзкасьцю, у тым ліку з экспэртнай супольнасьцю на базе Фонду імя Кёрбэра”.
Паводле аднаго зь лідэраў аб’яднаных дэмсілаў Анатоля Лябедзькі, гэты візыт ня будзе азначаць “нейкага прарыву ў беларуска-нямецкіх стасунках”.
“Бо яны ня могуць разьвівацца на тых падмурках, каштоўнасьцях, на якіх стаіць беларуская ўлада. А заявіць, што тут адбыліся нейкія перамены, якія б дазволілі Мартынаву гаварыць на адной мове са сваімі калегамі, таксама не даводзіцца. Таму прарыву ня будзе. Будзе, хутчэй, размова і нямецкі бок будзе штурхаць да больш глыбокіх пераменаў. Наколькі гэта будзе эфэктыўна, таксама сказаць цяжка. Пакуль што ўплывае на сытуацыю ўнутры Беларусі ня столькі афіцыйны Бэрлін ці Парыж, колькі фінансава-эканамічны крызіс”.