Заплянаваныя перамовы зь міністрамі замежных справаў Чэхіі, Швэцыі, прадстаўнікамі Эўракамісіі і генэральнага сакратарыяту Рады Эўразьвязу.
Бакі абмяркоўваюць стан і пэрспэктывы дыялёгу паміж Беларусьсю і Эўразьвязам.
Паводле прэсавай службы Эўракамісіі, перад сустрэчай з Мартынавым эўракамісар у справах зьнешняй палітыкі і палітыкі добрасуседзтва Бэніта Фэрэра-Вальднэр назвала гэтыя перамовы “выдатнай магчымасьцю ацаніць прагрэс Беларусі у галіне дэмакратызацыі, павагі правоў чалавека і вяршэнства закону”.