Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бычысе судзяць актывіста


Фэльчара-стаматоляга Аляксандра Жыдкевіча, які быў незалежным назіральнікам падчас мінулых парлямэнцкіх выбараў, Гарадоцкая раённая пракуратура вінаваціць у атрыманьні незаконнага ўзнагароджаньня ад пацыентаў.


Судзьдзя Гарадоцкага райсуду Уладзімер Гладкоў распачаў выяздны судовы працэс: спадара Жыдкевіча судзяць па месцы жыхарства, у вёсцы Бычыха. Мясцовы жыхар Уладзімер Кулік, які зрабіў запіс у кнізе скаргаў пра нібыта нядобрасумленную працу маладога фэльчара, на суд не зьявіўся. Падсудны лічыць паказальным, што гэты запіс зьявіўся толькі праз два месяцы пасьля таго, як пацыент пабываў на прыёме.

Гарадоцкая пракуратура інкрымінуе адмыслоўцу чатыры эпізоды быццам бы атрыманьня незаконнага ўзнагароджаньня, і выставіла абвінавачваньне па артыкуле 433 Крымінальнага Кодэксу. Пакараньнем паводле гэтага артыкулу можа быць абмежаваньне волі да 5 гадоў або пазбаўленьня волі на такі самы тэрмін.

У якасьці грамадзкага прадстаўніка падсуднага да ўдзелу ў працэсе дапушчаны гарадоцкі актывіст, сябар руху “За Свабоду” Леанід Гаравы.

Аляксандар Жыдкевіч лічыць гэты працэс перасьледам за ўдзел у незалежным назіраньні падчас мінулых выбараў, а таксама за адстойваньне сваіх грамадзянскіх правоў. Ён кажа, што ад самага пачатку свае прафэсыйнае дзейнасьці ў Бычысе ён дамагаўся ад супрацоўнікаў фэльчарска-акушэрскага пункту дакладнага выкананьня службовых абавязкаў і патрабаваў, каб яму, маладому спэцыялісту, на законных падставах далі прыдатнае жыльлё.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG