Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксей Кароль: Падманлівы альтруізм Расеі


Аляксей Кароль
Аляксей Кароль

У апошніх буйных расейскіх крэдытах Беларусі няма альтруізму, перакананы менскі палітоляг Аляксей Кароль. Ён раіць беларусам не забывацца пра асьцярожнасьць у адносінах з расейцамі.

“Гэта дакладны палітычны разьлік Масквы на пэрспэктыву, хаця я думаю, што яшчэ без дакладна вызначаных па часе мэтаў. Гэта працяг сьцьвярджэньня Расеяй сябе як вялікай і ўплывовай дзяржавы. Таму сур’ёзных падставаў забыцца пра гэтую небясьпеку і сказаць проста “дзякуй” няма.

У адносінах да краін былога СССР гэтую палітыку можна вызначыць як працяг той самай імпэрскай традыцыі. Таму з пункту гледжаньня незалежнасьці ўсе гэтыя захады Расеі выглядаюць небясьпечнымі“.

У ліку апошніх падзей, якія пацьвярджаюць такую пагрозу, Аляксей Кароль назваў пераўтварэньне АДКБ з Расеяй на чале ў паўнавартасны ваенны блёк. Беларускі ўрад у такіх умовах вымушаны лявіраваць паміж Захадам і Ўсходам, аднак цяперашні аўтарытарны рэжым у імя ўтрыманьня ўлады ў сваіх руках можа ахвяраваць сувэрэнітэтам, — перакананы спадар Кароль.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG