Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ульляна Захаранка ўсё чакае сына


6 лютага маці зьніклага экс-міністра ўнутраных спраў Юр'я Захаранкі Ўльляне Рыгораўне Захаранцы споўнілася 85 гадоў.


Сваякі й знаёмыя, грамадзкія актывісты прыехалі сёньня ў мястэчка Васілевічы Рэчыцкага раёну, дзе жыве спадарыня Захаранка, каб выказаць ёй словы павагі й падтрымкі.

Ульляна Захаранка з гасьцямі

Пацікавіліся, як пачувае сябе Ўльляна Рыгораўна:

“Я вельмі хварэю. Сэрца маё ня служыць зусім. Ляжу часта ў шпіталі. Прыйду дамоў – “хуткая дапамога” едзе, бывае, і два ці тры разы на дзень. Ціск падае, а ноччу – павышаецца, што паднімаю ўвесь шпіталь”.

Ульляна Рыгораўна кажа, што сэрца баліць з-за дзяцей. Ужо амаль дзесяць гадоў чакае зьніклага сына. У якія інстанцыі не зьвярталася – нічога канкрэтнага. Апошнім часам наогул усё заціхла.

“Ніхто ўжо нічога ня піша. Толькі ўнучка Алена й Вольга, жонка Юры, зь Нямеччыны тэлефанавалі й гаварылі, што яны зьвярталіся ў Менск і патрабавалі сказаць праўду, куды дзелі Юру. І даведку патрабавалі, што ён загінуў. Ім адказалі, што ніякай такой даведкі не дадуць, што сьледзтва яшчэ вядзецца. Хутка ўжо дзесяць гадоў”, – гаворыць 85-гадовая Ўльляна Захаранка.



Юры Захаранка
Юры Захаранка зьнік у траўні 1999 году.

У момант, калі Беларусь атрымала незалежнасьць, Захаранка быў намесьнікам старшыні міжрэгіянальнага аддзелу па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю МУС СССР.

У 1994 годзе ён быў прызначаны міністрам унутраных спраў Беларусі. У 1995 годзе быў звольнены з пасады ўказам прэзыдэнта Лукашэнкі. Захаранка далучыўся да апазыцыі й быў абраны ў кіраўніцтва АГП. Маючы падтрымку й аўтарытэт сярод вайскоўцаў і сілавых структураў, Захаранка быў для прэзыдэнта небясьпечным праціўнікам.

Сям’я Юр'я Захаранкі — жонка, дзьве дачкі й унукі — вось ужо некалькі гадоў жыве ў Нямеччыне, дзе атрымала палітычны прытулак.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG