Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Масква і Кіеў наблізіліся да пагадненьня


Кіраўнік “Газпрому” Аляксей Мілер
Кіраўнік “Газпрому” Аляксей Мілер

Кіраўнік расейскага Газпрому Аляксей Мілер заявіў пра магчымасьць аднаўленьня паставак газу ў Эўропу праз Украіну ўжо сёньня.

Пастаўкі адновяцца, калі будзе падпісанае пагадненьне аб разьмяшчэньні міжнародных назіральнікаў на аб’ектах газавай інфраструктуры ва Ўкраіне. Масква і Кіеў наблізіліся да пагадненьня ў рэалізацыі гэтага пляну, прапанаванага Эўразьвязам.

Назіральнікі ад Эўразьвязу ўжо прыбылі ў Кіеў. Сёньня ж ва ўкраінскую сталіцу мае прыбыць чэскі прэм’ер Мірэк Тапаланэк, які прадстаўляе старшынства Эўразьвязу.

Паводле Эўрапейскай камісіі для аднаўленьня паставак расейскага газу ў Эўропу праз Украіну патрэбна прынамсі тры дні. Падача газу праз Украіну спыненая ад аўторка. Ад адсутнасьці або недахопу газу церпяць 15 эўрапейскіх краін.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG