У першыя дні новага году рэчавыя рынкі Гомеля стаяць напаўпустымі. Падвышэньне падаткаў, рэзкі скачок кошту эўра й даляра, нізкая пакупная здольнасьць гараджанаў ды моцныя маразы прымусілі індывідуальных прадпрымальнікаў абмежаваць гандаль.
Гаворыць прадпрымальнік Уладзімер Няпомняшчых, які гандлюе вопраткай на Цэнтральным рынку Гомеля:
“Людзей на рынках стала мала. Калі што бяруць, дык гэта найперш да сьвятаў прадукты харчаваньня, каб перакусіць. Я гандлюю адзеньнем, дык немагчыма працаваць. Па-першае, дазволілі стаўкі адзінага падатку падняць з 25 да 110 эўра. Пакуль яшчэ невядома, але мяркую, што мясцовыя ўлады падвысяць гэтыя стаўкі да 80-90 эўра. Апрача таго, каэфіцыент на імпартныя тавары павялічыўся з паўтара да двух. Ну, і навагодні падарунак — курс валютаў рэзка пайшоў уверх. Гэта вядзе да падвышэньня ўсіх падаткаў, арэнды. Таму людзі ў шоку. Многія прадпрымальнікі проста закрываюцца.
Замест таго, каб будаваць сучасныя заводы й фабрыкі, закупляць энэргазьберагальнае абсталяваньне, мы пятнаццаць гадоў будавалі лядовыя палацы. Дакладней, ня мы, а во ў нас ёсьць хакеіст, які ўсё будаваў лядовыя палацы“.
Прадпрымальнікі лічаць няправільным, што ўсе плацяжы — падаткі, арэнду — улады прывязваюць да эўра, і асабліва цяпер, калі курсы валют скокнулі рэзка ўверх.
Прадпрымальнік, які назваўся Валянцінам: “Падвышаецца эўра — і ў нас паўзуць уверх стаўкі падаткаў. Мы прадаём, як і раней, а падаткі, у тым ліку й на дададзеную вартасьць, плацім большыя. Арэнду месца паднялі ўжо — была 27, а стала 31 эўра за адзін квадратны мэтар. Што нам — падвышаць кошты на тавар, калі ў народу заробкі ня сталі большымі? Хто ў такім разе ў мяне будзе купляць? Цяпер людзі і так толькі пра кошты пытаюцца, а гандлю асаблівага, як, напрыклад, да Новага году, няма. Палова рынку пустуе. Многія мае знаёмыя й сябры ўжо працаваць наагул ня будуць”.
Яшчэ адзін прадпрымальнік кажа, што дарма заплаціў падатак за дзесяць дзён студзеня, каб мець магчымасьць гандляваць у выходныя й сьвяточныя дні:
“Падатак мы па-старому заплацілі, але хутка будзе даплата — яшчэ будзе, напэўна, столькі ж, бо эўра паднялося. Улады палічылі так: паколькі эўра расьце, трэба народ абдзіраць. У студзені й лютым людзі наагул па нулях працуюць, без прыбытку. Я першы дзень сёньня выйшаў — і нічога не прадаў. Прапалі грошы, што аддаў за гэтыя дзесяць дзён на падаткі, за месца. Лепей бы я дома сядзеў і ня рыпаўся”.