6 студзеня ў інтэрвію польскаму “Радыё Зэт” прэзыдэнт Польшчы Лех Качыньскі заявіў, што газавая праблема палягае ў “задужа мякккай палітыцы Эўрапейскага Зьвязу ў дачыненьні да нашага расейскага партнэра”.
Адначасова міністар замежныхс праў Польшчы Радаслаў Сікорскі заявіў, што Польшча “дапаможа Ўкраіне прэзэнтаваць ейную пазыцыю ў Брусэлі”. У пятніцу, 9 студзеня, у Брусэлі адбудзецца паседжаньне Каардынацыйнай газавай групы ЭЗ, на якое запрошаныя прадстаўнікі “Нафтагазу Ўкраіны” й расейскага “Газпрому”.
Сікорскі таксама заклікаў Эўрапейскую Камісію распрацаваць плян неадкладных і доўгатэрміновых захадаў, якія б сталіся адэкватным адказам на такія энэргетычныя крызісы, як цяперашняе прыпыненьне падачы расейскага газу да Эўропы.
Паводле слоў Радаслава Сікорскага, Эўразьвяз мае быць гатовым зрэагаваць, калі ўкраінска-расейскі газавы канфлікт будзе працяглым.
Дагэтуль эўрапейскія чыноўнікі заяўлялі, што ЭЗ ня мае намеру ўмешвацца ў канфлікт, і Расея ды Ўкраіна павінныя самі вырашыць свае супярэчнасьці. Пасьля заўчорашняга рэзкага скарачэньня паставак расейскага газу Эўразьвяз у асобе Чэхіі, якая цяпер ачольвае эўрапейскую супольнасьць, упершыню дапусьціў магчымасьць у выпадку “надзвычайнай” патрэбы склікаць трохбаковы саміт з удзелам Расеі й Украіны, прысьвечаны газаваму крызісу.
Расея й Украіна не дамовіліся пра пастаўку газу з Расеі ва Ўкраіну, з-за чаго гэтыя пастаўкі на пачатку году былі цалкам спыненыя. Таксама бакі ня могуць дамовіцца пра ўмовы транзыту расейскага газу ў Эўропу. Расея вінаваціць Украіну ў крадзяжах газу і заяўляе, што з-за гэтых крадзяжоў і абмяжоўвае транзыт газу цераз Украіну.
5 студзеня Расея рэзка скараціла пастаўкі газу ў Эропу. Цэлы шэраг эўрапейскіх краін заявілі пра амаль поўнае ці поўнае спыненьне падачы расейскага газу. Эўразьвяз скрытыкаваў гэтае скарачэньне як “цалкам непрымальнае”.
Украінскі бок заяўляе, што выконвае ўсе свае абавязкі, наколькі гэта магчыма ва ўмовах такога скарачэньня паставак, і заяўляе, што ўсе прэтэнзіі трэба адрасаваць расейскай кампаніі “Газпром”.