Праз пару дзён многія працаўнікі прамысловых прадпрыемстваў вымушаныя будуць пайсьці на калядныя вакацыі, якія працягнуцца да сярэдзіны студзеня. Ці радуецца народ такому працягламу адпачынку? Які заробак атрымаюць працаўнікі прадпрыемстваў, што ўжо закранутыя крызісам? Зь якім настроем сустракаюць сьвята бюджэтнікі? Якія сюрпрызы на калядныя і навагоднія сьвяты падрыхтаваў беларусам гандаль?
Хоць беларускія ўлады ня вельмі ахвотна ўжываюць слова “крызіс”, а ўсё больш кажуць пра лібэралізацыю і свабоднае цэнаўтварэньне, народ праявы крызісу адчувае, кажа Мікола Шарах, кіраўнік незалежнага прафсаюзу адкрытага акцыянэрнага таварыства “Полацак — Шкловалакно”:
“Што тычыцца нашага прадпрыемства, то пэўнае адчуваньне крызісу ўжо ёсьць. Прыпынена 10 пунктаў калектыўнай дамовы, што тычыцца сацыяльных гарантыяў. З Новага году да траўня будзе прыпынены прафілякторый — аздараўленьня ня будзе, а ў нас жа большасьць працуе па першым сьпісе шкоднасьці”.
Выхавацелька ведамаснага дзіцячага садку Барысаўскага заводу аўтатрактарнага абсталяваньня (БАТЭ) спадарыня Вольга кажа, што ў студзені завод, і, адпаведна, садок будуць працаваць 3 дні ў тыдзень. Наперадзе — калядныя вакацыі, якія ня вельмі радуюць:
“З 25 сьнежня да 12 студзеня. 12-га на працу, а далей — трохдзёнка: панядзелак, аўторак, серада.9 працоўных дзён будзе ў студзені. Хоць бы за кватэру хапіла заплаціць! Ні пра што іншае я нават і ня мару. Усе ж даплаты зьнялі, нават тое, што дадалі ў лістападзе, у сьнежні зьнялі”.
Не выказвае ніякай радасьці з нагоды вымушанага адпачынку і спадарыня Галіна з жодзінскай фабрыкі Сьвітанак“:
“Нам усім ненавязьліва прапанавалі напісаць заявы пра тое, што мы перад сьвятамі просім адпачынак за свой кошт. Выбачайце, а за што я сваім дзецям буду купляць навагоднія падарункі пад елку? Мы і так працуем цяпер 4 дні на тыдзень, заробку амаль не атрымаем. А што будзе пасьля Новага года, аднаму богу вядома. Напэўна, заробак будзем атрымліваць нашымі ж трусамі і майкамі”.
Але прадпрыемства не мае права прымушаць працаўнікоў ісьці ў адпачынак, тлумачыць юрыст Алена Яськова:
“У Працоўным кодэксе ёсьць артыкул 191: „работніку можа быць прадастаўлены кароткатэрміновы адпачынак дзеля прадухіленьня скарачэньня работнікаў па ініцыятыве наймальніка, але са згоды працаўніка“. Толькі са згоды працаўнікоў!”
Нядоўга радаваліся працаўнікі бюджэтнай сфэры падвышэньню заробкаў ў лістападзе, зьвязаным з ростам тарыфнай стаўкі першага разраду. У сьнежні даплаты адмянілі, што стаўку зьнізілі на 15%. Яшчэ летам афіцыйна было абвешчана, што з Новага году настаўнікам падвысяць заробкі. Ці вераць гэтаму настаўнікі. Выкладчыца беларускай мовы і літаратуры Валерыя Сом з Полацку кажа:
“Па-першае, стаўку ж зьнізілі. Мы толькі адзін заробак па новай стаўцы атрымалі, і вось ня ведаем, можа, гэта падвышэньне назад забяруць. Улічваючы, на колькі кошты вырасьлі, гэтыя 5 — 7% падвышэньня ніхто і не заўважыў. Аразмовы ідуць такія, што быццам бы нам крыху заробак і падвысяць, але здымуць усе прэміі і надбаўкі. Добра, калі атрымаем тое самае, калі ня меней”.
Кожны год, пачынаючы з 20 сьнежня, у менскія кавярні і рэстарацыі ўвечары немагчыма было трапіць — там праводзіліся карпаратыўныя навагоднія вечарынкі. Зараз нават пасьпяховыя камэрцыйныя фірмы не сьвяткуюць разам, не кажучы ўжо пра звычайных працаўнікоў прадпрыемстваў. Распавядае прафсаюзны лідэр Мікола Шарах з Полацку:
“Традыцыйна ў нас праводзіліся навагоднія вечары на прадпрыемстве, папярэдне складаўся графік, і ладзілі 8-10 вечароў для работнікаў розных цэхаў. У гэтым годзе такога няма. У нас заўсёды навагоднія падарункі для дзяцей супрацоўнікаў аддавалі на пачатку сьнежня, цяпер ужо канец месяца, а падарункаў няма, і невядома, ці будуць. Сьвяточнасьці асаблівай не адчуваецца, хоць заробкі ў гэтым месяцы атрымалі своечасова і ў поўным памеры, але што будзе далей — ніякай пэўнасьці няма”.
Грамадзкая актывістка з Салігорску Ларыса Насановіч ганарыцца тым, што дзякуючы намаганьням грамадзкасьці хоць у маленькіх дзетак застанецца сьвята, і Дзед Мароз, як заўсёды, прынясе падарункі:
“У Салігорску было абвешчана, што ў дзіцячых садках ня будзе падарункаў, але калі зьявілася пра гэта інфармацыя ў інтэрнэце (не бяз нашага ўдзелу), то ўлады далі задні ход, і салігорскія дзеткі ў садках атрымаюць падарункі. А ў школах — не”.
Ва ўсім сьвеце праводзяцца традыцыйныя калядныя распродажы. Сёлета беларускім прамысловым прадпрыемствам і гандлю “рэкамэндавана” рабіць скідкі. Магчыма, не ў зьвязку з Калядамі, а ў зьвязку з тым, што склады затавараныя, прамысловасьць працуе на склад. Аленяшмат прадпрыемстваў пагадзілася істотна зьнізіць кошты на сваю прадукцыю, паведамілі ў службе маркетынгу “Гандлёвага Дому на Нямізе”. Да прыкладу, “Элема” зьнізіла кошты на 42 мадэлі на 20 — 50%. А “Гарызонт” і “Атлант” не пагадзіліся, іх прадукцыя таньней на 5% толькі за кошт зьніжэньня гандлёвай надбаўкі. Супрацоўнік Упраўленьня гандлю Менгарвыканкаму Ігар Лагойка прызнае:
“Магчыма, гэта ня вельмі заўважна, але вы ўбачыце, што старая цана будзе перакрыжаваная на новую. Вельмі добра адгукнуліся на прапанову распродажаў камэрцыйныя структуры, якія прадастаўляюць вельмі вялікія скідкі — да 20%. Гармалзаводы, холадакамбінаты, „Камунарка“, „Слодыч“ таксама зрабілі скідкі ад 6 да 20%”.
У Варшаве ўжо месяц ідуць калядныя распродажы. Але лічбы там зусім іншыя, сьведчыць спадарыня Ірына, якая працуе ў польскай сталіцы:
“Напрыклад, у „Галерэі Цэнтрум“ дзейнічаюць скідкі да 90%. З мінулай суботы пачаўся распродаж ялінкавых упрыгожаньняў — скідкі да 50%. У сярэднім ва ўсіх крамах — скідкі да 50% на абутак, зімовае адзеньне, восеньскі асартымэнт”.
Так што надыходзячыя сьвяты беларусаў пакуль ня вельмі радуюць…
Хоць беларускія ўлады ня вельмі ахвотна ўжываюць слова “крызіс”, а ўсё больш кажуць пра лібэралізацыю і свабоднае цэнаўтварэньне, народ праявы крызісу адчувае, кажа Мікола Шарах, кіраўнік незалежнага прафсаюзу адкрытага акцыянэрнага таварыства “Полацак — Шкловалакно”:
“Што тычыцца нашага прадпрыемства, то пэўнае адчуваньне крызісу ўжо ёсьць. Прыпынена 10 пунктаў калектыўнай дамовы, што тычыцца сацыяльных гарантыяў. З Новага году да траўня будзе прыпынены прафілякторый — аздараўленьня ня будзе, а ў нас жа большасьць працуе па першым сьпісе шкоднасьці”.
Выхавацелька ведамаснага дзіцячага садку Барысаўскага заводу аўтатрактарнага абсталяваньня (БАТЭ) спадарыня Вольга кажа, што ў студзені завод, і, адпаведна, садок будуць працаваць 3 дні ў тыдзень. Наперадзе — калядныя вакацыі, якія ня вельмі радуюць:
“З 25 сьнежня да 12 студзеня. 12-га на працу, а далей — трохдзёнка: панядзелак, аўторак, серада.
9 працоўных дзён будзе ў студзені. Хоць бы за кватэру хапіла заплаціць!
Не выказвае ніякай радасьці з нагоды вымушанага адпачынку і спадарыня Галіна з жодзінскай фабрыкі Сьвітанак“:
“Нам усім ненавязьліва прапанавалі напісаць заявы пра тое, што мы перад сьвятамі просім адпачынак за свой кошт. Выбачайце, а за што я сваім дзецям буду купляць навагоднія падарункі пад елку? Мы і так працуем цяпер 4 дні на тыдзень, заробку амаль не атрымаем. А што будзе пасьля Новага года, аднаму богу вядома. Напэўна, заробак будзем атрымліваць нашымі ж трусамі і майкамі”.
Але прадпрыемства не мае права прымушаць працаўнікоў ісьці ў адпачынак, тлумачыць юрыст Алена Яськова:
“У Працоўным кодэксе ёсьць артыкул 191: „работніку можа быць прадастаўлены кароткатэрміновы адпачынак дзеля прадухіленьня скарачэньня работнікаў па ініцыятыве наймальніка, але са згоды працаўніка“. Толькі са згоды працаўнікоў!”
Нядоўга радаваліся працаўнікі бюджэтнай сфэры падвышэньню заробкаў ў лістападзе, зьвязаным з ростам тарыфнай стаўкі першага разраду. У сьнежні даплаты адмянілі, што стаўку зьнізілі на 15%. Яшчэ летам афіцыйна было абвешчана, што з Новага году настаўнікам падвысяць заробкі. Ці вераць гэтаму настаўнікі. Выкладчыца беларускай мовы і літаратуры Валерыя Сом з Полацку кажа:
“Па-першае, стаўку ж зьнізілі. Мы толькі адзін заробак па новай стаўцы атрымалі, і вось ня ведаем, можа, гэта падвышэньне назад забяруць. Улічваючы, на колькі кошты вырасьлі, гэтыя 5 — 7% падвышэньня ніхто і не заўважыў. А
Размовы ідуць такія, што быццам бы нам крыху заробак і падвысяць, але здымуць усе прэміі і надбаўкі.
Кожны год, пачынаючы з 20 сьнежня, у менскія кавярні і рэстарацыі ўвечары немагчыма было трапіць — там праводзіліся карпаратыўныя навагоднія вечарынкі. Зараз нават пасьпяховыя камэрцыйныя фірмы не сьвяткуюць разам, не кажучы ўжо пра звычайных працаўнікоў прадпрыемстваў. Распавядае прафсаюзны лідэр Мікола Шарах з Полацку:
“Традыцыйна ў нас праводзіліся навагоднія вечары на прадпрыемстве, папярэдне складаўся графік, і ладзілі 8-10 вечароў для работнікаў розных цэхаў. У гэтым годзе такога няма. У нас заўсёды навагоднія падарункі для дзяцей супрацоўнікаў аддавалі на пачатку сьнежня, цяпер ужо канец месяца, а падарункаў няма, і невядома, ці будуць. Сьвяточнасьці асаблівай не адчуваецца, хоць заробкі ў гэтым месяцы атрымалі своечасова і ў поўным памеры, але што будзе далей — ніякай пэўнасьці няма”.
Грамадзкая актывістка з Салігорску Ларыса Насановіч ганарыцца тым, што дзякуючы намаганьням грамадзкасьці хоць у маленькіх дзетак застанецца сьвята, і Дзед Мароз, як заўсёды, прынясе падарункі:
“У Салігорску было абвешчана, што ў дзіцячых садках ня будзе падарункаў, але калі зьявілася пра гэта інфармацыя ў інтэрнэце (не бяз нашага ўдзелу), то ўлады далі задні ход, і салігорскія дзеткі ў садках атрымаюць падарункі. А ў школах — не”.
Ва ўсім сьвеце праводзяцца традыцыйныя калядныя распродажы. Сёлета беларускім прамысловым прадпрыемствам і гандлю “рэкамэндавана” рабіць скідкі. Магчыма, не ў зьвязку з Калядамі, а ў зьвязку з тым, што склады затавараныя, прамысловасьць працуе на склад. Але
Няшмат прадпрыемстваў пагадзілася істотна зьнізіць кошты на сваю прадукцыю.