Курс беларускага рубля да даляра ЗША дасягнуў верхняй прагнознай мяжы і на 13 сьнежня ўстаноўлены на ўзроўні 2200 рублёў за даляр.
Нагадаем, на пачатку гэтага месяца курс беларускага рубля да даляру ЗША складаў 2160 рублёў за адзін даляр. Адносна эўра беларускі рубель дэвальваваў за першую палову сьнежня на 5,7%.
Раней старшыня Нацбанку Беларусі Пётар Пракаповіч заяўляў, што курс беларускага рубля да даляру ЗША на 1 студзеня 2009 года не перавысіць 2200 рублёў за адзін даляр.
Як паведамілі ў Нацбанку, далей курс рубля будзе мяняцца згодна з плянам — плюс-мінус 5%.