Тым самым курс даляра ЗША дасягнуў свайго гістарычнага максымуму ў адносінах да беларускай нацыянальнай валюты. Дагэтуль максымальнае значэньне курсу даляра ЗША па выніках таргоў на БВФБ было зафіксавана 3 лістапада 2004 году — 2175 рублёў, паведамляе БелаПАН.
За першыя пяць дзён сьнежня біржавы курс даляра вырас на 20 рублёў, або на 0,93%. Попыт перавысіў прапанову на 178 млн. 948 тыс. даляраў (340 млн. 825 тыс. супраць 161 млн. 877 тыс.).
За лістапад курс амэрыканскай валюты на таргах БВФБ павялічыўся на 1,89% (з 2120 да 2160 рублёў), ад пачатку году — на 1,4% (апошнія таргі 2007 году зафіксавалі курс на ўзроўні 2150 рублёў). Паводле плянаў Нацбанку, афіцыйны курс даляра, які вызначаецца па выніках біржавых таргоў, да канца гэтага году не павінен выйсьці за верхнюю мяжу валютнага калідора (2100—2200 рублёў).