Пабачыла сьвет кніга “Будзіцелі” Аляксандра Тамковіча ў фотасуправаджэньні Юліі Дарашкевіч. Кніга прысьвечана людзям, якія пацярпелі крымінальны перасьлед з палітычных прычынаў, а таксама сваякам і родным гэтых людзей.
У кнізе сабраныя 14 інтэрвію розных людзей, — як уласна палітвязьняў, так і іх сваякоў ды родных. Назва кнігі зьвязана з досьведам нацыянальнага змаганьня ў Чэхіі, распавядае аўтар кнігі Аляксандар Тамковіч:
“Першапачаткова я меў назваць яе „Выбар“. А потым падказала мне маці Вячаслава Сіўчыка, што „будзіцелямі“ называлі чэхі напачатку мінулага стагодзьдзя тых, хто абуджаў народную нацыянальную сьвядомасьць пад гнётам аўстра-вугорскім. Таму назву я ўсё ж памяняў”.
На думку Іны Кулей, кіраўніцы Камітэту дапамогі рэпрэсаваным у Беларусі “Салідарнасьць”, назва кнігі “Будзіцелі” відавочна падкрэсьлівае грамадзянскую місію яе герояў.
“Была задумка паказаць унутраны стан і дух людзей, якія самі прайшлі праз рэпрэсіі, альбо распавесьці пра іх бацькоў, якія дапамаглі ім, падтрымалі… І вось галоўная ідэя гэтай кнігі — што хацелася распавесьці пра просты лёс тых людзей, якія вырашылі, што трэба змагацца. І гэтым памянялі сваё жыцьцё, і жыцьцё іншых”.
На думку аўтара, вельмі важна было прыцягнуць увагу да “сямейнасьці” палітычнага перасьледу. Юрыдычна церпіць адзін, практычна — разам зь ім церпяць бацькі, дзеці, каханыя людзі. Дзеліцца думкамі Яўгенія Астрэйка, маці Міколы Астрэйкі, асуджанага за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі “Партнэрства” на 2 гады турмы:
“Што такое пацярпелы? Пацярпелай была ўся сям’я. Ну, а як іначай? Апроч таго, на мой погляд, можа, і наадварот, яшчэ трэба задумацца: калі б не было такой моцнай сям’і, каб не трымаліся мы адзін аднаго. Каб не трымаліся разам, — можа, і ім было б там, у няволі, яшчэ цяжэй” .
Кніга мае дзьве вэрсіі — беларускую і ангельскую, багата аздоблена фотаздымкамі. Распавядае аўтар:
“14 інтэрвію — а потым ідзе ўкладка з фотагалерэяй Юліі Дарашкевіч з фотаздымкамі герояў кнігі. Атрымліваецца кніга ў кнізе — складзеная з адных фотаздымкаў”…