Пакуль — для Ўкраіны.
У адным анэкдоце кажацца, што ў расейскай дзяржаўнай машыны дзьве пэдалі — “газ” і ”нафта”. І ціснуць на іх у Крамлі то папераменна, то адначасна.
Калі яно так, дык учора, падчас наўпроставага радыё- і тэлеэфіру з грамадзянамі Расейскай Фэдэрацыі прэм’ер Уладзімір Пуцін націснуў зьлёгку на газавую пэдаль. Імпэт быў скіраваны ў бок Украіны і, апасродкавана, у бок Эўропы. Але Беларусі таксама варта на гэта зьвярнуць увагу, асабліва цяпер, калі яшчэ ня ўзгоднена цану расейскага газу на наступны год.
Адказваючы на пытаньне пра пастаўкі расейскіх энэргарэсурсаў ва Ўкраіну, Пуцін сказаў, што Кіеў вінаваты Маскве звыш 2,5 мільярдаў даляраў за газ:
“Насамрэч, украінскія партнэры да гэтай пары не разьлічыліся з даўгамі. Гэта звыш 2,5 мільярдаў даляраў. Гэта немалыя грошы і для “Газпрому”, і для краіны ў цэлым. Мы ведаем, што ўкраінская эканоміка перажывае яшчэ большыя праблемы, чым расейская… Але што зробіш? Бясплатных тавараў не бывае. Трэба плаціць”.
Пуцін паведаміў, што ўкраінцы хочуць, каб Масква пакінула на наступны год такую самую цану на газ, як сёлетняя, гэта значыць, 179 даляраў за 1000 кубамэтраў. Ён сказаў, што гэта немагчыма, бо Расеі патрэбныя грошы, а Ўкраіна цяпер плаціць амаль удвая меншую цану за газ, чым Эўропа. Каб ягоныя словы дайшлі да ўсіх украінцаў, Пуцін у гэтым месцы зацытаваў нейкага свайго знаёмага, які гады два таму, адказваючы на нейкую складаную прапанову Пуціна, адказаў яму па-ўкраінску: “Ты што, з глузду зьехаў, ці што?”
Пуцін таксама папярэдзіў, што Масква перастане пампаваць газ украінцам, калі яны не заплацяць даўгоў, і дадаў, што калі ўкраінцы пачнуць адпампоўваць расейскі газ з транзытнай трубы ў Эўропу, як гэта ўжо здаралася ў мінулым, дык Масква скароціць транзыт у Эўропу:
“Калі нашы партнэры ня будуць выконваць гэтыя дамоўленасьці (аб транзыце газу) або, як у папярэднія гады, дазволяць сабе несанкцыянавана адбіраць нашы энэргарэсурсы з транзытнай трубы, мы будзем вымушаныя скарачаць пастаўкі. А што нам рабіць? Куды нам падзецца? Мы намераныя ў найбліжэйшы час падрабязна праінфармаваць у гэтых пытаньнях нашых партнэраў у Эўропе”.
Паводле экспэртаў вядомай амэрыканскай аналітычнай групы Stratfor, Расея выкарыстоўвае “газавую пэдаль”, каб прыгадаць Эўропе, што зона эўрапейскага палітычнага ўплыву канчаецца перад украінскай мяжою.
“Масква імкнецца нанава замацаваць сваю пазыцыю звышдзяржавы”, — пішуць аналітыкі Stratfor у сёньняшнім камэнтары да ўчорашняга выступу Пуціна. “Ды пры тым нанава ўваскрэслая Расея дае Захаду зразумець, дзе яна мяркуе паставіць сьцяну супраць заходніх пасяганьняў на яе сфэру ўплыву — менавіта перад Украінай. Газавая пэдаль Расеі яшчэ раз дазваляе ёй забіць двух зайцоў адным стрэлам”.