Міністэрства эканомікі Беларусі больш як на 52 працэнты падвысіла кошт транзыту праз тэрыторыю краіны нафтапрадуктаў з Расеі. Камэнтатары кажуць пра чарговы абмен уколамі паміж Расеяй і Беларусьсю ў нафта-газавых спрэчках.
Штогод Расея прапампоўвае празь беларускую тэрыторыю на Захад да 9 мільёнаў тон нафтапрадуктаў. Тарыфы на гэтыя паслугі не мяняліся з 2005 году, і вось 28 лістапада Мінэканомікі прыняў пастанову, паводле якой базавыя тарыфы падымаюцца больш як на 52%. Новыя тарыфы пачнуць дзейнічаць з 1-га студзеня.
Ці зьвязаны гэты крок з рашэньнем расейскага прэм’ера Ўладзімера Пуціна пра будаўніцтва нафтаправоду ў абыход Беларусі?
У Мінэканомікі “Свабодзе” нагадалі, што пытаньне пра “прывядзеньне тарыфаў у адпаведнасьць з часам” было пастаўленае яшчэ ў траўні. “Нашы адмыслоўцы ўзгаднілі з расейскай Фэдэральнай службай тарыфаў новую мэтодыку налічэньня тарыфаў, і пастанова стала вынікам гэтай працы”, — паведаміла крыніца ў міністэрстве.
Вядомы беларускі эканаміст Леанід Заіка мяркуе, што падняцьце транзытных тарыфаў — гэта адказ на пляны Расеі абыйсьці Беларусь.
“Аляксандар Рыгоравіч вырашыў
Губляць болей няма чаго, спадзявацца таксама няма на што, і трэба ўключаць мэханізм росту тарыфаў
Расейскія крыніцы паведамляюць пра зьніжэньне здабычы нафты ў Расеі. Ці не прывядзе падвышэньне тарыфаў на транзыт празь Беларусь да адваротнага выніку — да зьніжэньня транзыту і падзеньня прыбыткаў ад гэтага выгаднага бізнэсу?
Леанід Заіка мяркуе, што такая пагроза існуе:
“Сапраўды, гэта чыста псыхалягічная рэакцыя, крыўда нашага кіраўніцтва на стратэгічнае рашэньне Расеі пабудаваць новы нафтаправод у абыход Беларусі. Бо калі падлічыць, мы амаль нічога ня выйграем. Нейкія там 5—6 мільёнаў даляраў — ну што гэта за грошы?”
Паводле Леаніда Заікі, Расея зробіць выгляд, што нават не заўважыла гэтага “ўколу” з боку Беларусі, і свайго рашэньня пра будаўніцтва нафтаправоду Унеча — Прыморск ня зьменіць.
Палітоляг з Масквы Андрэй Суздальцаў тлумачыць рашэньне беларускага
Лукашэнка мусіць даказаць свайму палітычнаму клясу, што ён можа па-ранейшаму „выбіваць“ з Масквы грошы”
“Чаму такая рэакцыя Лукашэнкі? Бо ён мусіць даказаць свайму палітычнаму клясу, што ён здольны змагацца з Масквой, што не адступіць, можа па-ранейшаму „выбіваць“ зь яе грошы”.
Суздальцаў мяркуе, што распрацоўка наконт падвышэньня транзытных тарыфаў была тэрмінова “запушчаная ў дзеяньне” адразу пасьля зрыву Дзяржаўнага савету гэтак званай Саюзнай дзяржавы Расеі і Беларусі, які плянаваўся на 1 сьнежня. Паводле палітоляга, Аляксандар Лукашэнка разьлічваў у Маскве падштурхнуць выдзяленьне Беларусі другой часткі 2-мільярднага крэдыту і дамагчыся іншых эканамічных саступак, але з гэтага нічога не атрымалася.