Сустаршыня Палітрады АДС Вінцук Вячорка будзе каардынаваць дзейнасьць спэцыяльнай рады па зьнешняй палітыцы. Гэта структура, на думку лідэраў апазыцыі, стане альтэрнатывай піяршчыкам лорда Бэла, якія расхвальваюць за мяжой Аляксандра Лукашэнкі.
Праўда, у апазыцыі няма грошай, каб наняць прафэсійных спэцыялістаў. Але Аляксандар Дабравольскі лічыць, што пры жаданьні заўжды можна знайсьці піяр-агенцыю, якая захоча ўзьняць імідж беларускай апазыцыі. І нават, магчыма, зьбяруць грошы на гэты праект.