Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзень герояў на Случчыне


Сёньня культурніцкая камісія Партыі БНФ ладзіць адзначэньне ўгодкаў Слуцкага збройнага чыну.

Акцыя прымеркавана да 88-х угодкаў Слуцкага антыбальшавісцкага паўстаньня, якое пачалося 27-га лістапада 1920-га году. Тады ў будынку цяперашняга Слуцкага гістарычнага музэю зьезд Случчыны абраў кіраўніцтва ўстановы, якая атрымала назву Слуцкая рада Беларускай Народнай Рэспублікі.

Праграма адзначэньня Слуцкага збройнага чыну ўключае падарожжа: вёскі Грозава і Семежава (Капыльскі раён) — Чырвоная Слабада (Салігорскі раён) — Слуцак — Старыя Дарогі. Экскурсію правядзе старшыня Беларускага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч.

У пляны арганізатараў уваходзіць і правядзеньне мітынгу ў 16 гадзінаў ля будынку Слуцкага краязнаўчага музэю, але ўпершыню за апошнія гады Слуцкі райвыканкам даў на адпаведную заяўку адмоўны адказ.

Слуцкі збройны чын, Слуцкі збройны ўздым, Слуцкае паўстаньне — спроба збройнай абароны незалежнасьці Беларусі ў раёне Слуцку ў лістападзе і сьнежні 1920 году. Прыкладна месяц беларускія вайсковыя аддзелы, сфармаваныя пераважна зь мясцовых сялян, адбівалі наступ савецкага войска.

Aд пачатку 1990-х існуе традыцыя мэмарыяльных акцыяў да Дня герояў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG