Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крэдыты даражэюць


19 лістапада “Беларусбанк” павялічыў працэнты па крэдытах.


Да прыкладу, каб атрымаць самы папулярны крэдыт – на спажывецкія патрэбы тэрмінам да трох гадоў, – неабходна будзе выплаціць 19% у беларускіх рублях і 16% - у валюце.

Таксама павялічыліся стаўкі на крэдыты, якія даюцца на іншыя мэты - напрыклад, будаўніцтва. Тыя, хто не прэтэндуюць на льготныя крэдыты, будуць плаціць 20% гадавых “за фактычны час карыстаньня крэдытам”.

Беларусбанк – буйнейшы банк краіны, пра прадстаўляе болей за 100 відаў паслугаў. У структуры банка 6 тэрытарыяльных управаў, 97 філіяў, 1831 адзьдзяленьняў, 42 цэнтра банкаўскіх паслугаў.

Дэльтабанк падвысіў стаўкі па крэдытам ад 9-12% гадавых да ўзроўню 21-23%

Беларускі народны банк прыпыніў выдачу крэдытаў.

Парытэтбанк прыпыніў разгляд новых крэдытных заявак, разглядаюцца пададзеныя раней.

Сомбелбанк дакумэнты на разгляд прымае. Але крэдыты пакуль не выдае.

Белаграпрамбанк крэдыты выдае часова толькі ў беларускіх рублях, выдача валютных крэдытаў прыпыненая.

Прыёрбанк выдае крэдыты толькі ў валюце. Выдача рублёвых крэдытаў прыпыненая.

Белросбанк падвысіў стаўкі па спажывецкіх крэдытаў ў беларускіх рублях да 20%, у валюце – да 18%, паведамляе infobank.by


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG