На 34-й хвіліне гол забіў Павел Паграбняк, а на 4-й дабаўленай хвіліне другога тайму — Дані. З 73-й хвіліны "Зэніт" гуляў у меншасьці пасьля выдаленьня абаронцы Сэбаст'яна Пюігрэнье за другое папярэджаньне (першае ён атрымаў на 39-й хвіліне).
На матчы прысутнічала 28 тысяч 793 гледачы. Колькасьць заўзятараў "Зэніту" ацэньваецца на 5 тысяч, паведамляе БелаПАН.
21 кастрычніка ў Санкт-Пецярбурзе гэтыя ж супернікі згулялі ўнічыю 1:1.
У другім матчы групы Н турынскі "Ювэнтус" выйграў у гасьцях у мадрыдзкага "Рэалу" — 2:0 (Дэль П'ера, 17, 67) і датэрмінова заваяваў пуцёўку ў 1/8 фіналу.
Становішча камандаў у групе: "Ювэнтус" — 10 ачкоў (розніца мячоў 7-3), "Рэал" — 6 (5-5), "Зэніт" — 4 (4-4), БАТЭ — 2 (3-7).
25 лістапада ў пятым туры БАТЭ прыме "Рэал", а "Зэніт" — "Ювэнтус".
"Каб было болей досьведу і сілы, то, калі "Зэніт" застаўся ў меншасьці, нам удалося б зраўнаваць лік. Ёсьць, вядома, горыч паразы, але галоўнае, што мы набываем досьвед і прымушаем з намі лічыцца ўсіх супернікаў", — заявіў на пасьляматчавай прэсавай канфэрэнцыі галоўны трэнэр БАТЭ Віктар Ганчарэнка.