Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскіх фанатаў везьлі як арыштантаў <img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 />


Заўзятарам раздалі памяткі, як трэба сябе паводзіць
Заўзятарам раздалі памяткі, як трэба сябе паводзіць
У Менску супрацоўнікі міліцыі, спэцназаўцы, салдаты нясуць службу ва ўзмоцненым рэжыме. Каля сталічнага стадыёну “Дынама” дзясяткі аўтазакаў і міліцэйскіх аўтобусаў. У цэнтры гораду на адлегласьці некалькіх мэтраў адзін ад аднаго — супрацоўнікі ДАІ. Усё гэтыя захады бясьпекі толькі дзеля правядзеньня футбольнага матчу паміж пецярбурскім “Зэнітам” і барысаўскім “БАТЭ”.

Спэццягнік з Пецярбургу, якім ў Менск прыехалі фанаты каманды “Зэніт”, суправаджалі байцы спэцназу. Цягнік прыбыў у 16:20 на першую плятформу, са спазьненьнем на чатыры гадзіны. Міліцыянты перакрылі ўсе выхады на пэрон. Заўзятараў выпускалі каля дзяжурнай часткі міліцыі. Кожнаму ўручалі “памятку” пра тое, як трэба сябе паводзіць на стадыёне.

Мужчына: “Ведаеце, калі шчыра, у памятцы мне адна фраза не спадабалася: “за выключны цынізм, хуліганства...” Мы інтэлігентныя людзі з культурнай сталіцы! Было нават сказана, што мы, піцерскія заўзятары, неадэкватныя”.

Заўзятар “Зэніту”: “Нас вярнулі ў былыя савецкія часы, у 1937-ы год. Мы адчулі на сабе ўсю апеку беларускай міліцыі. Хаця й культурна, але тым ня менш. Нам шкада тых людзей, якія згубілі на нас час, бо мы будзем паводзіць сябе культурна”.

Паказальна, што разам са сваімі падначаленымі спэццягнік з Санкт-Пецярбургу сустракаў асабіста міністар МУС Уладзімер Навумаў.

Заўзятары зьвярнуліся да генэрала:

“Беларускія амонаўцы самыя лепшыя! Як гэта так зрабіць, каб яны нас суправаджалі да самага Пецярбургу?!”.

Расейскія заўзятары перакананыя, што іх любімая каманда пераможа. Нават размовы пра тое, што перамагчы можа барысаўскі БАТЭ, выкліка́лі ў іх усплёск эмоцый:

“Так! Сонейка, ёлкі-палкі! Пасьля таго як мы згулялі “ўнічэйку” на Пятроўскім, я свой абанэмэнт выкінуў у Няву! Вельмі злы быў. А праз два дні заплаціў 500 рублёў і абанэмэнт аднавіў”.

Апроч усяго, расейцы абураліся, што цягнік выйшаў з Санкт-Пецярбургу са спазьненьнем больш як 4 гадзіны. Яны казалі, што ў выніку ім сарвалі культурную праграму.

Заўзятар: “У нас была культурная праграма. Мы хацелі паглядзець на Беларусь, наведаць Дудуткі, былі заплянаваныя аглядныя экскурсіі… Нам усё парушылі”.

Заўзятары разьлічвалі на лепшы прыём:

“Беларусаў мы прымалі як братоў на стадыёне, на нашым. Але тое, што цяпер адбываецца, пакуль, мы падкрэсьліваем, пакуль, не адпавядае гасьціннасьці”.

Ня ўсе расейскія фанаты “Зэніту” патрапяць на стадыён — бракуе квіткоў. Але й трансляцыі матчу на вялікім экране каля Палаца спорту таксама ня будзе. Гарадзкія ўлады спаслаліся на дарожна-рамонтныя працы.







Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG