Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве ўшанавалі ахвяраў сталінскага тэрору <img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 />


Сёньня ў Магілёве ўшанавалі ахвяраў сталінскага тэрору. Да крыжа памяці, усталяванага на месцы масавых расстрэлаў грамадзянаў у дваццатыя трыццатыя гады мінулага стагодзьдзя, прыйшлі больш за трыццаць чалавек. Ля крыжа адслужылі паніхіду ды правялі жалобны мітынг. На ім выступілі гісторыкі, палітыкі й простыя грамадзяне. Здалёк за людзьмі ля крыжа назіралі міліцыянты.

Паніхіду адслужыў грэка-каталіцкі сьвятар айцец Васіль
Паніхіду адслужыў грэка-каталіцкі сьвятар айцец Васіль. Яму дапамагалі маладыя дыяканы з рыма-каталіцкай, ды беларускай аўтакефальнай цэркваў.

Крыж на праспэкце Дзімітрава ўзвышаецца над пяшчаным кар’ерам, у якім і расстрэльвалі людзей. Дагэтуль невядома, колькі іх тут загінула. Паводле гісторыкаў, масавыя
Гісторык Ігар Пушкін расказвае пра сталінскі тэрор
расстрэлы пачаліся тут яшчэ ў 1918 годзе.

“На гэтым месцы расстралялі Сьвятаполк-Мірскага, ксяндзоў, тут расстралялі першых праваслаўных сьвятароў. На жаль, у архівах знайсьці дакумэнты дужа цяжка. А да тых, якія і ёсьць, доступ у апошнія гады стаў дужа абмежаваны. Нават дасьледніку атрымаць інфармацыю
Міхась Булавацкі й дачка расстралянага сьвятара Ядзьвіга Антонаўна
дужа цяжка й складана”, — зазначыў на мітынгу гісторык Ігар Пушкін.

Жудасная таямніца кар’ера адкрылася выпадкова. Будаўнікі пачалі для сваіх патрэбаў браць адсюль пясок і выявілі чалавечыя парэшткі. Грамадзкі актывіст Міхась Булавацкі на мітынгу згадаў, што трэцяга ліпеня 1987 году Кастрычніцкі райвыканкам Магілёва пастанавіў стварыць камісію для
Крыж памяці на праспэкце Дзімітрова
дасьледаваньня і ўстанаўленьня фактаў зьнішчэньня тут людзей.

“Камісія вырашыла, што рабіць, — узялі людзей з спэцпрадпрыемства й пачалі раскопваць. Гэтыя людзі працавалі тут тыдзень ці болей. Навыкопвалі каля сотні шкілетаў, а плацілі за гэта мала. Яны сказалі, што тут год капаць трэба, каб тут усё павыкопваць. Яны адмовіліся. Людзей іншых не знайшлося тут раскопкі рабіць. Тое, што яны навыкопвалі, — перазахавалі на паўночных могілках тыя шкілеты. І далей тут усё прыпынілі”.

Ушанаваць памяць свайго бацькі, расстралянага тут, у кар’еры, у 1937 годзе, прыйшла Ядзьвіга Антонаўна. Да крыжа яна прыходзіць штогод. Бацька спадарыні Ядзьвігі, Антон Каліновіч, быў каталіцкім сьвятаром на Шклоўшчыне.

“Дзявятнаццатага верасьня забралі майго тату, ксяндза Фашчаўскага. Нас з дому выгналі. Мама ўсё падавала ў вышук. Даслалі, што ён нібыта памёр у сорак другім годзе праз заражэньне крыві. Аднак яго расстралялі 16 кастрычніка 1937 году. Нават месяца не пасядзеў”.

Пра тое, што Антон Каліновіч скончыў жыцьцё ў кар’еры, ягонай жонцы паведамілі людзі, якія бачылі, як яго туды вялі расстрэльваць. Ядзьвіга Антонаўна кажа, што зь вёскі Чамаданы, дзе яны жылі, разам з бацькам чэкісты забралі яшчэ дзявятнаццаць чалавек.

Па сканчэньні мітынгу яго ўдзельнікі наведалі магілы знаных магілёўцаў: Уладзімера Голуба, Валянціна Ермаловіча ды Натальлі Рославай. Кожны зь іх зрабіў свой унёсак у станаўленьне беларускага дэмакратычнага руху.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG