Заяўнікі акцыі на Дзяды атрымалі дазвол на шэсьце і мітынг зь Менгарвыканкаму і выканкаму Менскага раёну. А 12 гадзіне людзі зьбяруцца на Ўсходніх могілках, як 20 гадоў таму. Пасьля ўшанаваньня памяці вядомых грамадзкіх дзеячаў усе пройдуць шэсьцем ва ўрочышча Курапаты, дзе адбудзецца жалобны мітынг. Сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі у гэты ж дзень пройдуць асобным шэсьцем ад будынку гадзіньнікавага заводу.
Заяўнікі акцыі Лявон Баршчэўскі і Віктар Івашкевіч паведамілі, што акцыя на Дзяды санкцыянаваная ўладамі. 20 гадоў таму каля Ўсходнік могілак у Менску адбылася першая масавая вулічная акцыя на Дзяды. Ад тае пары штогод людзі прыходзілі жалобным шэсьцем з нацыянальнымі сьцягамі ва ўрочышча Курапаты, каб ушанаваць памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсій.
Лявон Баршчэўскі заклікаў удзельнікаў акцыі прыйсьці з кветкамі, каб пакласьці іх на магілы Васіля Быкава, Генадзя Карпенкі, Ігара Герменчука, Уладзімера Кармілкіна ды іншых грамадзкіх дзеячаў. Пасьля гэтага людзі калёнай пройдуць да мэмарыяльнага комплексу Курапаты, дзе адбудзецца жалобны мітынг.
Гаворыць Лявон Баршчэўскі:
“Ня кожны толькі сваіх родзічаў шануе. Ёсьць людзі, якія дорагі ўсім беларусам, ёсьць людзі, якія асабліва дарагія нам. У гэтыя дні, і перад 2 чыслом і 2-га, на самых розных могілках пахаваныя нашы выдатныя дзеячы, людзі, якія спрычыніліся да станаўленьня ня толькі Беларускага народнага фронту, але, ўвогуле, да нашага Адраджэньня. Трэба, каб мы не забыліся пра ўсіх іх, арганізавалі ўскладаньне кветак, папросту ўспомнілі іх добрым словам і памянулі іх у храмах”.
Віктар Івашкевіч нагадаў, каб удзельнікі акцыі прыносілі бел-чырвона-белыя сьцягі, якія дазволена несьці ў калёне.
“Кожны патрыёт мае гэты сьцяг. Ня трэба чакаць таго часу, калі афіцыйна будзе абвешчаны прыход новай улады і тады з вокнаў і гаўбцоў вывешваць сьцягі. Пара іх вынесьці на вуліцу, тым больш, што гэта абсалютна легальна і падчас гэтай акцыі магчыма.
Дадзеная акцыя адбываецца не для таго, каб зьмяніць рэжым, а для таго, каб прадэманстраваць, што сьцяг падняты, што ніхто ня здаўся, што мы працягваем барацьбу за свабоду і дэмакратыю, што трэба да гэтага далучацца”.
Лявон Баршчэўскі паведаміў, што зь іхнага боку была прапанова сябрам Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ сабрацца разам на Ўсходніх могілках. Але тыя не пагадзіліся і падалі заяўку ў Менгарвыканкам на правядзеньне асобнай акцыі. Сёньня яны атрымалі дазвол. 2 лістапада сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ зьбяруцца каля будынку гадзіньнікавага заводу аб 11 гадзіне і адтуль накіруюцца ў Курапаты.
Намесьнік старшыні Юрась Беленькі паведаміў “Свабодзе”:
“Так сталася традыцыяй, што гэта людзі сталага веку і ім цяжка адолець увесь гэты шлях. Як правіла, яны даяжджаюць на транспарце да “Зялёнага лугу” і там далучаюцца да калёны. Часам робяць так: яны пачынаюць шэсьце разам з усімі, а потым ідуць на транспарт. Мы з разуменьнем ставімся да гэтага. Мы разумеем, што ня кожны чалавек можа адолець гэты шлях”.
Заяўнікі Лявон Баршчэўскі і Віктар Івашкевіч, прааналізаваўшы ўсе вулічныя акцыі апазыцыі, адзначылі, што па віне арганізатараў акцый ці ўдзельнікаў дэманстрацый ніколі не было пацярпелых. Ва ўсіх выпадках, калі людзі атрымлівалі траўмы той ці іншай ступені, прычынаю былі прадстаўнікі ўлады.