Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Курапатах ушанавалі памяць ахвяраў рэпрэсій <img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 />


Сёньня ва ўрочышчы Курапаты адбылося ўшанаваньне памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў.

З ініцыятывы грамадзкасьці зь мінулага году 29 кастрычніка адзначаецца як Дзень памяці ахвяраў рэпрэсіяў.
Ігар Кузьняцоў паказвае крыжы зламаныя вандаламі Джонатану Муру
Менавіта 29 кастрычніка 1937 году ў менскай унутранай турме НКУС было расстраляна больш за сто прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі. Выступаючы ў Курапатах, гісторык Ігар Кузьняцоў адзначыў:

“Гэта памінаньне тых нашых суграмадзянаў, якія былі зьнішчаныя таталітарным рэжымам у 1920 — 1940-я гады.
Каля лавы Клінтана
Таму мы й сабраліся, каб ускласьці кветкі, запаліць памінальныя зьнічы”.

Сёньня ж у Курапацкім лесе на адной з магілаў была ўсталяваная шостая лікам памятная табліца. Спадар Кузьняцоў патлумачыў:

“У 1988 годзе падчас эксгумацыі там былі знойдзеныя парэшткі
Новая шыльда ў Курапацкім лесе была ўсталявана да пачатку акцыі, каб не перашкодзіла міліцыя
52 чалавек. Прычым крыміналісты лічаць, што гэта пэрыяд расстрэлаў — восень 39-га ці вясна 40-га году. Таму мы ўстанаўляем шыльду з надпісам: “На гэтым месцы пасьля 17 верасьня 1939 году каты з НКУС БССР расстралялі 52 жыхароў Заходняй Беларусі”.

Іх імёны невядомыя. Паводле спадара Кузьняцова, падчас эксгумацыі вывучалася каля
Выступае Мікола Статкевіч
двух дзясяткаў пахаваньняў у Курапацкім лесе і з часам на ўсіх прадстаўнікі грамадзкасьці плянуюць усталяваць падобныя шыльды.

Удзел у мэмарыяльнай акцыі ў Курапацкім лесе ўзялі прадстаўнікі моладзі, лідэр Эўрапейскай кааліцыі Мікола Статкевіч і старшыня
Мікола Статкевіч, Джонатан Мур і Лявон Баршчэўскі
Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі, адзін зь лідэраў прадпрымальніцкага руху Алесь Макаеў, а таксама часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Джонатан Мур.

Мікола Статкевіч адзначыў, што прыйшоў у Курапацкі лес, каб згадаць і сваіх сваякоў, але сёньняшні дзень нагадвае пра трагедыю для ўсёй Беларусі:
На кальцавой зьявіўся указальнік, якога раней не было

“Вынішчалася наша культура — тое, што робіць народ народам. Ёсьць яшчэ й асабісты матыў. У 1937-м годзе ў НКУС падчас допыту быў забіты мой дзед па маці. Калі пачалі біць, ён пачаў біць у адказ. Ён быў псыхалягічна больш загартаваны. І яго забілі на месцы. Ён быў удзельнікам беларускага падпольля ў Заходняй Беларусі, сядзеў у Картуз-Бярозе,
Курапацкі лес сёньня наведала група дзяцей
потым уцёк у Савецкую Беларусь”.

Удзельнікі мэмарыяльнай акцыі былі абураныя чарговым актам вандалізму ў Курапацкім лесе — напярэдадні невядомыя зламалі некалькі крыжоў. У лесе былі міліцыянты, але яны не перашкаджалі акцыі.

Перад прысутнымі ў Курапацкім лесе выступіў Лявон Баршчэўскі. Ён адзначыў:

“Памяці ніколі не бывае зашмат. У нас яе замала. Мы недаравальна рэдка згадваем тых ахвяраў, крывёю якіх палітая ў шмат пластоў нашая зямля. Для чаго ўшаноўваецца памяць ахвяраў? Ня толькі каб іх успомніць. Але каб і надалей гэтага не паўтаралася. Сёньня больш вытанчаныя мэтады зьнішчэньня людзей — маральнага і г.д. Але тое, што рабілася 70 гадоў таму на нашай зямлі, у галаву нармальную не ўкладваецца. У гэтую ноч з 29 на 30 кастрычніка толькі беларускіх літаратараў і журналістаў было зьнішчана 36 чалавек. І гледзячы па ўсім, іх прах недзе тут у Курапатах. А колькі было іншых людзей, сялянаў, інжынэраў. І чым часьцей мы будзем сюды прыходзіць, у іншыя сьвятыя месцы памяці ахвяраў самых розных падзеяў у нашай гісторыі, тым больш мы забясьпечаныя ў будучыні, каб гэта не паўтарылася”.

Перад Курапацкім лесам удзельнікі акцыі наведалі іншыя мясьціны, дзе пахаваныя ахвяры рэпрэсіяў — Кальварыю, Лошыцу, Благоўшчыну на тэрыторыі канцлягеру Трасьцянец, магілу Янкі Купалы і парк Чалюскінцаў. У Менску больш за 10 такіх мясьцінаў, але пакуль мэмарыяльна ўшанаваная памяць толькі у Курапацкім лесе, у Лошыцы і ў парку Чалюскінцаў.



Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG