ДАІ папярэдзіла, што 2, 3 і 4 лістапада ў сувязі з прыездам Муамара Кадафі магчымае пэрыядычнае абмежаваньне руху ўсіх відаў транспарту па
- Менскай кальцавой дарозе,
- праспэктах Незалежнасьці,
- Пераможцаў,
- Машэрава,
- вуліцах Купалы,
- Леніна,
- Старажоўскай,
- Энгельса,
- Маркса,
- Бабруйскай,
- Захарава,
- Вайсковым завулку.
ДАІ заклікае вадзіцеляў ехаць іншымі вуліцамі дарогамі, каб ня трапіць у затор.
Тым часам афіцыйная інфармацыя пра візыт Кадафі дагэтуль не абнародавана. Паводле некаторых зьвестак, гэта нібыта зьвязана з тым, што яшчэ канчаткова не зьвярстаная праграма візыту лівійскага лідэра.
Напэўна вядома толькі аб тым, што Муамар Кадафі правядзе ў Менску перамовы з Аляксандрам Лукашэнкам, паведамляе БелаПАН.