"Мы павінны скарыстацца цяперашняй сытуацыяй і зрабіць рашучыя крокі ў кірунку лібэралізацыі эканомікі і ўвогуле жыцьця людзей і дэбюракратызацыі ўсёй сыстэмы. І да 1 студзеня мы павінны ў гэтым пляне зрабіць максымум",-- заявіў А.Лукашэнка.
У якасьці прыкладаў ён прывёў неабходнасьць адмовіцца ад празьмернага дэкляраваньня даходаў і аблегчыць рэгістрацыю прадпрыемстваў – ажно да заяўнага прынцыпу рэгістрацыі.
"Цяпер важна зрабіць тое, чаго мы заўсёды баяліся і чаго не зрабілі. Няпраўда, што свабодная эканоміка і рыначныя адносіны ў пляне канкурэнцыі, вызваленьня магчымасьцяў эканомікі, -- гэта кепска. Гэта яны на Захадзе дапрацаваліся да таго, што загубілі рынкавую эканоміку і дэвальвавалі гэтыя паняцьці. Нічога кепскага няма ў тым, што ў нас будзе эканоміка свабодная, без лішніх цяжараў і путаў, у гэтым ніякай небясьпекі няма. Таму што асноўныя рычагі ў кіраваньні эканомікай і іншымі галінамі мы не згубілі", цытуе А.Лукашэнку БелТА.