Лідэр Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі павітаў паслоў Швэцыі, Вугоршыны, Літвы, Нямеччыны, Румыніі, Польшчы на іх родных мовах. Частка амбасадараў, якія прымалі ўдзел у агульнабеларускай дыктоўцы, сёньня атрымалі сувэніры — копіі Звона свабоды.
Лявон Баршчэўскі у сваёй прамове зазначыў, што Беларусь засталася адзінай постсавецкай краінай, дзе Народны фронт дзейнічае і захоўвае сваё імя:
“Гэта адбываецца таму, што пачатая ў 1988 годзе місія не выкананая да канца: набытая свабода была страчаная, застаецца пагроза страты незалежнасьці Беларусі”.
Добрым словам Баршчэўскі згадаў заснавальнікаў БНФ, у тым ліку Васіля Быкава, Зянона Пазьняка, Аляксея Марачкіна, Яўгена Куліка, Міхася Дубянецкага, Міхася Ткачова, Артура Вольскага, Янку Брыля, Пімена Панчанку.
Да 20-й гадавіны БНФ ужо адбылося некалькі імпрэзаў: дыскусія пра будучага кандыдата ад БНФ на прэзыдэнцкіх выбарах, экскурсія па мясьцінах, зьвязаных зь гісторыяй фронту, урачыстае паседжаньне сойму з удзелам сяброў Аргкамітэту 1988 году.
Сёньня ў сядзібе БНФ была адкрытая выстава фотаздымкаў пра гісторыю Фронту.
ФОТАГАЛЕРЭЯ