Мікалай Лукашэнка як і бацька быў у аднолькавым камуфляжы, назіраў за вучэньнямі ў цёмных акулярах, разам з бацькам прымаў рапарты генэралаў.
сюжэт тэлеканалу ОНТ
Апошнім часам Аляксандар Лукашэнка часта зьяўляецца на публіцы ў суправаджэньні малодшага сына. Мінулы раз абодва Лукашэнкі пабывалі на саміце кіраўнікоў СНД у Бішкеку, дзе малодшы быў прадстаўлены кыргыскім урадоўцам.
Таксама кіраўнік краіны разам з 5-гадовым Мікалаем перад тэлекамэрамі браў удзел у суботніку, езьдзіў па чарнобыльскіх рэгіёнах і на Алімпіяду ў Пэкін, галасаваў Міколкавай рукой падчас выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў.