Ці пачнецца дэвальвацыя беларускага рубля?
Золатавалютныя запасы Беларусі, разьлічаныя паводле стандартаў Міжнароднага валютнага фонду, за верасень скараціліся на 460 мільёнаў даляраў. Гэта — дзясятая частка ўсяго рэзэрву краіны. Ці зьвязана гэтае скарачэньне з усясьветным фінансавым крызісам?
“Можна чакаць, што беларускі рубель будзе падаць”
“Па-першае, крызіс ужо адмоўна адбіўся на беларускіх фінансах. Бо на сусьветным рынку павялічыліся працэнты за крэдыты. І гэта азначае страты для Беларусі сёлета ацэначна ў 200—300 мільёнаў даляраў...”
***
“Нацбанк мусіць пачынаць дэвальвацыю беларускага рубля”
Кіраўнік аналітычнага фонду Мізэса Яраслаў Раманчук гаворыць: Нацыянальны банк мусіць пачынаць дэвальвацыю беларускага рубля. Інакш наступіць пагроза зьнішчэньня золатавалютных рэзэрваў.
***
Л.Заіка: 7 мільярдаў могуць зьнікнуць даволі хутка
Кіраўнік аналітычнага цэнтру “Стратэгія” Леанід Заіка мяркуе, што 460 мільёнаў даляраў стратаў — у маштабах дзяржавы ня надта значная сума. Гэта прыкладна на ўзроўні сумарных месячных пэнсій беларусаў.
***
93% прадпрыемстваў ужо вырашылі акцыянавацца
«Рашэньне пра акцыянаваньне прынялі 163 з 176 прадпрыемстваў, якія належыць прыватызаваць ў 2008 годзе», - пра гэта Інтэрфаксу паведамілі ў дзяржаўным камітэце па маёмасьці Беларусі.
***
Беларускія банкі ствараюць “падушкі бясьпекі”
“Крызіс у Расеі прывёў да таго, што расейскія банкі-нерэзыдэнты, а іх у Беларусі нямала, пачалі даваць менш валюты на наш унутраны валютны рынак. Гэта тычыцца, прыкладам, ВТБ, БелРосбанку, Белгазпрамбанку ды некаторых іншых.
***
Усясьветны фінансавы крызіс, які сёньня застаецца галоўнай міжнароднай праблемай, можа закрануць у некаторай ступені і Беларусь. Пра гэта кіраўнік краіны Аляксандар Лукашэнка заявіў 7 кастрычніка падчас наведваньня КДБ.
"Не выключана, што стане больш складана прадаваць тавары на экспарт", —заявіў кіраўнік краіны. – І перад намі стаіць задача выставіць што б там ні было".
"Хачу задаць пытаньне "сьвядомай" інтэлігенцыі. Хто меў рацыю: Лукашэнка са сваёй палітыкай абароны эканомікі і арыентацыі на нармальную мадэль разьвіцьця або тыя дзеячы, якія называюць сябе "рыначнікамі"? — сказаў А.Лукашэнка.
Паводле яго слоў, сёньня ў сьвеце "за капейкі можна купіць добрыя сучасныя прадпрыемствы".
"Думаю, на Захадзе хутка апамятаюцца і будуць трымаць свой нацыянальны здабытак у руках дзяржавы, як трымаем гэта мы заўсёды. Вось адказ на галоўнае пытаньне, якое можна адрасаваць і частцы той "сьвядомай" інтэлігенцыі, што крытыкуе курс, які праводзіцца Беларусьсю", — заявіў А.Лукашэнка.
***
На сусьветных біржах працягваецца падзеньне каціровак акцый. На сусьветных біржах працягваецца падзеньне каціровак акцый. Індэкс вядучых амэрыканскіх кампаній Dow Jones упаў ва аўторак на 5,11%, апусьціўшыся да новага пяцігадовага мінімуму 9447,11 пункты. Dow Jones зьнізіўся па выніках пятай тарговай сэсіі запар. За гэтыя пяць дзён індэкс страціў больш 1400 пунктаў, зьнізіўшыся амаль на 13%. Інвэстары непакояцца, што працяглы фінансавы крызіс можа справакаваць сур’ёзнае запавольваньне сусьветнай эканомікі. У ЗША каціроўкі рэзка пайшлі ўніз пасьля таго, як кіраўнік Фэдэральнай рэзэрвовай сыстэмы Бэн Бэрнанке заявіў, што сытуацыя ў амэрыканкай эканоміцы можа пагоршыцца. ФРС таксама аб’явіла пра намер выкупіць у кампаній кароткатэрміновыя даўгі з мэтай ажывіць рынак.
У Токіо біржавы індэкс Nikkei зьнізіўся больш чым на 9 працэнтаў. Асноўны індэкс Франкфурцкай біржы ў сераду ўпаў на 5 працэнтаў. Падзеньне зафіксаванае таксама на фондавых біржах Ганконгу, Тайваня, Лёндана, Парыжа і Амстэрдама. Расейскія фондавыя біржы прыпынілі таргі з прычыны новага абвалу курсу акцый. Сёньня за першую гадзіну таргоў цэны найбольш ліквідных акцый ўпалі на 12-17 працэнтаў.