Пра што прамаўчалі Пуцін і Лукашэнка?
Чаму Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімер Пуцін сёньня ніяк публічна не закраналі самыя вострыя тэмы — цану на газ і прызнаньне Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі? З кім ня хоча гандляваць дружбай з Расеяй Аляксандар Лукашэнка? Ці можна сказаць, што пытаньне пра расейскі крэдыт для Беларусі ўжо вырашана? Гэтыя ды іншыя пытаньні ў перадачы “Экспэртыза Свабоды” абмяркоўваюць палітычны аглядальнік газэты “Белорусы и рынок” Паўлюк Быкоўскі і шэф-рэдактар газэты “Народная воля” Сьвятлана Калінкіна.
***
Уладзімер Пуцін павіншаваў Аляксандра Лукашэнку зь нядаўна праведзенымі парлямэнцкімі выбарамі:
«Вынік выбараў гаворыць пра тое, што правадзімая вамі палітыка карыстаецца падтрымкай народа»,-- сказаў У. Пуцін А. Лукашэнку.
"Паводле нашых ацэнак яны прайшлі на высокім арганізацыйным і палітычным узроўні. Упэўнены, што мы зможам і ў далейшым пасьпяхова вырашаць усе пытаньні, якія ўзьнікаюць у адносінах Расеі і Беларусі, як на ўзроўні выканаўчай улады, так і заканадаўчай”.
***
Гарадзенцы — пра беларуска-расейскія дачыненьні
Як, на вашую думку, зьмяніліся беларуска-расейскія дачыненьні за апошнія два месяцы пасьля вайны на Каўказе? На гэтае пытаньне адказвалі гарадзенцы.
***
Лукашэнка Пуціну: У саюзнай дзяржаве сумна
Расейскі прэм’ер Уладзімер Пуцін сёньня знаходзіцца з рабочым візытам у Беларусі. Самалёт Уладзімера Пуціна прызямліўся ў Беларусі са спазьненьнем ад графіку амаль на дзьве гадзіны.
***
В.Папоў аб прызнаньні Абхазіі і ПА: “Давайце не сьпяшацца”
Пасьля таго, як абралі Палату прадстаўнікоў чацьвёртага скліканьня, журналісты спыталі дзейнага сьпікера Вадзіма Папова, які, дарэчы, балятуецца ў Савет Рэспублікі, як хутка новы парлямэнт можа разгледзець гэта пытаньне?
На перамовах Пуціна ў Менску кошты на газ і прадастаўленьне крэдыту ня будуць увязаныя з прызнаньнем Беларусьсю незалежнасьці Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі, гаворыць крыніца РІА “Новости” ва ўрадзе Расеі.
“Пытаньне пра прызнаньнем Менскам Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі абмяркоўвацца на перамовах ня будзе”, – заявіла крыніца.
6 кастрычніка ў Менск разам з Уладзімерам Пуціным прыедуць віцэ-прэм’ер Расеі Ігар Шувалаў, міністра фінансаў Аляксей Кудрын, міністар энэргетыкі Сяргей Шматко, дырэктар ФСБ Аляксандар Бортнікаў, кіраўнік Фэдэральнай мытнай службы Андрэй Бельянінаў.
Паводле ягоных словаў, Беларусь хоча атрымаць 2 мільярды даляраў крэдыту. Аднак памеры пазыкі і ўмовы будуць вызначаныя ў часе перамоваў Аляксея Кудрына зь кіраўніцтвам Беларусі.
Прагнозы беларускіх і расейскій чыноўнікаў адносна таго, колькі будзе каштаваць газ, розьняцца, піша БелаПАН. Пры гэтым абодва бакі спасылаюцца на кантракт паміж “Газпрамам” і “Белтрансгазам” ад 31 сьнежня 2006. Расейскі бок не выключае, што цана на газ можа будзе прыкладна 250 даляраў за тысячу кубічных мэтраў. А ў праекце бюджэту Беларусі закладзеная іншая лічба – 140 даляраў.
У канцы 2007 году Беларусь і Расея падпісалі пагадненьне пра тое, што Менск атрымае 15-ці гадовы стабілізацыйны крэдыт у 1,5 мільярдаў даляраў па стаўцы LIBOR + 0,75% з пяцігадовай адтэрміноўкай сплаты асноўнага доўгу. Беларусь прасіла гэтыя грошы, каб аплаціць энэрганосьбіты.
***
Што вязе з сабою Ўладзімер Пуцін?
Беларускія палітолягі ды і іхныя маскоўскія калегі, якія займаюцца беларускімі справамі, цьвердзяць, што высокі госьць, сымбалічна кажучы, паставіць перад беларускім кіраўніком шалі. На адной чашы будуць ляжаць ільготны крэдыт і нізкія цэны на газ, на другой – прызнаньне Беларусьсю дзяржаўнага сувэрэнітэту Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі, а таксама свабодны доступ расейскага капіталу ў Беларусь.