Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі газ для Ўкраіны па рынкавай цане


Учора Масква дамовілася з Кіевам, што пераход да рынкавай цаны за расейскі газ для Ўкраіны адбудзецца цягам трох найбліжэйшых гадоў.

Normal 0

Адпаведны мэмарандум у гэтай справе падпісалі расейскі прэм’ер-міністар Уладзімір Пуцін з украінскім прэм’ер-міністрам Юліяй Цімашэнка ў расейскай ўрадавай рэзыдэнцыі пад Масквой. Але пра канкрэтную цану газу для Ўкраіны ў будучым годзе бакі не дамовіліся.


Нагадаем, што ў гэтым годзе Ўкраіна плаціць Расеі 180 даляраў за 1000 кубамэтраў натуральнага газу. А напярэдадні візыту Цімашэнкі ў Маскву шэф Газпрому Аляксей Мілер заявіў, што цэны расейскага газу для Эўропы дасягнулі адзнакі 500 даляраў за 1000 кубамэтраў.

Каля 75 адсоткаў газу патрэбнага краіне Кіеў купляе ад Газпрому. Намінальна — гэта цэнтральнаазіяцкі газ, які Газпром купляе галоўным чынам у Туркмэністане і перапрадае Ўкраіне.

Пуцін паведаміў Цімашэнцы, што ў наступным годзе цана газу для Ўкраіны пойдзе ўгору, паколькі цэнтральнаазіяцкія краіны паднялі цану газу для Газпрому.

Пуцін таксама даў зразумець, што падтрымка прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Юшчанкі для Грузіі падчас расейска-грузінскага канфлікту вакол Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі можа ўскладніць працэс перамоваў аб цане газу. Пуцін абвінаваціў Кіеў у пастаўцы зброі Тбілісі:

„Я лічу, што не магло быць большага злачынства супраць украінскага і расейскага народаў, чым пастаўкі зброі ў зону канфлікту. Пастаўкі зброі — ну няхай, гэта зразумела, гэта камэрцыйная справа. Але калі баявыя комлексы і людзі выкарыстоўвуюцца для забіваньня салдатаў, у гэтым выпадку, расейскай арміі, дык гэта для нас сыгнал, і сыгнал вельмі трывожны”.

Размовы паміж Пуцінам і Цімашэнкай адбыліся на тле ўрадавага крызісу ў Кіеве. Украінскім парлямэнтарыям застаецца ўсяго яшчэ 10 дзён часу, адведзенага канстытуцыяй краіны на стварэньне новай урадавая кааліцыі пасьля таго, як папярэдняя кааліцыя паміж прапрэзыдэнцкай Нашай Украінай і Блёкам Юліі Цімашэнкі развалілася ў пачатку мінулага месяца.

Візыт Цімашэнкі ў Маскву быў пазначаны і персанальнай сутычкай з Юшчанкам, якога самалёт учора быў вымушаны зрабіць аварыйную пасадку ў кіеўскім аэрапорце. Юшчанка перасеўся на іншы ўрадавы самалёт, якім Цімашэнка зьбіралася ляцець у Маскву. Юліі Цімашэнцы давялося ляцець на спатканьне з Пуцінам малым, мала камфортным самалётам. Яна не пажадала сустрэцца ў аэрапорце зь Юшчанкам, як гэтага вымагалі правілы афіцыйнага пратаколу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG