Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прага: Дадзім беларусам танны Шэнген


МЗС Чэхіі заявіла, што хоць выбары і не адпавядалі дэмакратычным стандартам, сувязі між Беларусьсю і ЭЗ мусяць пашырацца.


Нядзельныя парлямэнцкія выбары ў Беларусі, нягледзячы на дробныя паляпшэньні, не адпавядалі цалкам эўрапейскім стандартам. Пра гэта гаворыцца ў пісьмовай заяве чэскага міністэрства замежных спраў, якую Радыё Свабода атрымала сёньня.

Міністэрства замежных спраў Чэхіі падкрэсьлівае, што ўзмацненьне дыялёгу паміж Беларусьсю і Эўрапейскім зьвязам залежыць ад наступных крокаў беларускага ўраду. Калі беларускі бок выкажа сваё зацікаўленьне, то Чэская рэспубліка гатовая весьці перамовы са сваімі партнэрамі па Эўразьвязе пра магчымасьці такога дыялёгу. Той самы падыход дэкляруецца і адносна двухбаковых чэска-беларускіх сувязяў, дзе Чэская рэспубліка па-ранейшаму зацікаўленая ў разьвіцьці эканамічнага супрацоўніцтва і магчымым наступным палітычным дыялёгу.

Чэхія ад новага году будзе старшыняваць у Эўразьвязе. МЗС краіны заяўляе, што падтрымлівае пашырэньне сувязяў паміж Беларусьсю і ЭЗ, перадусім у галіне чалавечых кантактаў. Зыходзячы з гэтага, Прага надалей падтрымлівае сумесную ініцыятыву краінаў Вышаградзкай групы зьнізіць цану шэнгенскіх візаў для грамадзянаў Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG