Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка просіць ня крыўдзіць беларускі народ


Аляксандар Лукашэнка сустрэўся сёньня зь віцэ-сьпікерам Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ, кіраўніцай місіі кароткатэрміновых назіральнікаў АБСЭ Ан-Мары Лізэн. Наступствы выбараў для ўладаў і апазыцыі. ТЭМА ДНЯ

Падчас сустрэчы з Ан-Мары Лізэн кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў, што чакае ад Эўразьвязу адмены ўсялякіх санкцый.

«Мы чакаем ад вас адмены ўсялякіх санкцый, якія вы ўвялі, пакрыўдзіўшы беларускі народ, - заявіў А.Лукашэнка. – Эўропа па дзьвюх прычынах ня мае права ўводзіць санкцыі. Па першае, у апошняй вайне мы абаранялі ўсю Эўропу. Па другое, Чарнобыльская трагедыя. Ня мы будавалі гэту станцыю, ня мы яе эксплюатавалі, ня мы яе падрывалі, але 85% няшчасьця выпала на Беларусь. Дык навошта вы падкідваеце нам Эўрапейскі Чарнобыль, уводзячы санкцыі. Чым беларускі народ вінаваты перад Эўропай».

Кіраўнік Беларусі таксама зазначыў, што ня пойдзе на пагаршэньне стасункаў з Расеяй дзеля паляпшэньня стасункаў з Эўрапейскім зьвязам.

“Будзе вельмі вялікай памылкай Эўропы, калі яна будзе патрабаваць паляпшэньня стасункаў, за кошт пагаршэньня стасункаў з Расеяй. Ня думаю, што Эўропе выгадныя дрэнныя адносіны Беларусі з Расеяй, бо сама Эўропа разьлічвае на паляпшэньне стасункаў з Расеяй”.


ЗША могуць адмяніць санкцыі

“У зьвязку з вызваленьнем палітзьняволеных мы пачалі працэс зьмягчэньня санкцый”, — сказаў часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Джонатан Мур.

Прага: Дадзім беларусам танны Шэнген

МЗС Чэхіі заявіла, што хоць выбары і не адпавядалі дэмакратычным стандартам, сувязі між Беларусьсю і ЭЗ мусяць пашырацца.

Францыя занепакоена недэмакратычнымі выбарамі

Францыя, якая старшынствуе ў ЭЗ, заклікала Беларусь “зрабіць спробы адпавядаць міжнародным дэмакратычным стандартам”

Лукашэнка чакае ад Эўропы большага

На сустрэчы зь віцэ-сьпікерам Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ, кіраўніцай місіі кароткатэрміновых назіральнікаў АБСЭ Ан-Мары Лізэн Аляксандар Лукашэнка заявіў, што чакае адмены ўсялякіх санкцый. Таксама ён паабяцаў працаваць над памылкамі.

Вынікі выбараў у рэгіёнах: страты і набыткі

На сёньня рэгіянальныя актывісты апазыцыі накіравалі ў Цэнтральную выбарчую камісію і мясцовыя пракуратуры больш за 120 пісьмовых скаргаў на парушэньні выбарчага заканадаўства.

“Лукашэнка не дапускае разумных людзей да ўлады”

Агляд тэлефанаваньняў за аўторак, 30 верасьня.

Апазыцыя абскардзіла вынікі выбараў

Былыя кандыдаты ў дэпутаты ад АГП, ПКБ, БНФ абскардзілі абвешчаныя вынікі галасаваньня па сваіх акругах. Яны дамагаюцца паўторнага падліку галасоў ці паўторных выбараў.

Т. Дэйвіс: “Прапушчаная магчымасьць для Беларусі”

Страчаным шанцам для Беларусі назваў выбары 28 верасьня генэральны сакратар Рады Эўропы Тэры Дэйвіс.

Літва: “Незалежна ад вынікаў выбараў дыялёг зь Менскам патрэбны”

“Выбары парлямэнту Беларусі сытуацыі не зьмянілі, аднак дыялёг паміж Беларусьсю і ЭЗ неабходны”, — заявіла сёньня журналістам у Вільні дырэктарка Дэпартамэнту інфармацыі і прэсы МЗС Літвы Віялета Гайжаўскайце.

Б.Фэрэра-Вальднэр заклікае ўлады Беларусі да дыялёгу

Камісар па зьнешніх сувязях і эўрапейскай палітыцы добрасуседзтва, Бэніта Фэрэра-Вальднэр, зрабіла заяву аб выбарах у Беларусі.

Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША расчараваны выбарамі

ЗША расчараваныя тым, што беларускія парлямэнцкія выбары 28 верасьня ў істотнай ступені не адпавядалі міжнародным стандартам і што беларускі ўрад ня выканаў абавязаньня адносна празрыстага падліку галасоў.

“Рэпартэры бяз межаў”: аніякага ўдасканаленьня

Міжнародная праваабарончая арганізацыя “Рэпартэры бяз межаў” выказала незадаволенасьць узроўнем асьвятленьня парлямэнцкіх выбараў ў Беларусі мясцовымі СМІ.

Вынікі выбараў у рэгіёнах: страты і набыткі

На сёньня рэгіянальныя актывісты апазыцыі накіравалі ў Цэнтральную выбарчую камісію і мясцовыя пракуратуры больш за 120 пісьмовых скаргаў на парушэньні выбарчага заканадаўства.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG