402 назіральнікі прыехалі ў Беларусь па лініі СНД, 465 – па лініі АБСЭ, астатнія – прадстаўляюць выбаркамы сваіх краінаў ці зьяўляюцца дыпляматамі, якія акрэдытаваныя ў Менску.
Пра гэта паведаміла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына на сустрэчы з кіраўніком камітэту Савету Фэдэрацыі Расеі ў справах СНД Вадзімам Густавым, перадае БелаПАН.