Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Назіральнікі АБСЭ прыступілі да працы


Сёньня пачалі маніторынг выбараў у Палату прадстаўнікоў доўгатэрміновыя назіральнікі Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека АБСЭ.


Пра гэта паведамілі ў офісе місіі назіральнікаў АБСЭ ў Менску. Усяго за выбарамі па ўсёй Беларусі будзе сачыць 41 доўгатэрміновы назіральнік. Цяпер яны праводзяць брыфінг у офісе місіі і неўзабаве разьедуцца па ўсёй Беларусі.

Яшчэ 300 кароткатэрміновых назіральнікаў прыбудуць у Беларусь за некалькі дзён да галасаваньня.

Аснову місіі складаюць 15 міжнародных экспэртаў, якія ўжо працуюць у Менску пад кіраўніцтвам пасла Герта Арэнса, які ўзначальваў аналягічную місію падчас прэзыдэнцкіх выбараў у 2006 годзе.

Місія ацэніць выбары згодна з агульнапрынятымі дэмакратычнымі стандартамі і абавязацельствамі краін у рамках АБСЭ.

Спадар Арэнс адзначыў, што місія будзе ацэньваць выбары 2008 году ў Беларусі “незалежна ад таго, як праходзяць выбарчыя працэсы ў іншых краінах”.

Асноўная каманда і доўгатэрміновыя назіральнікі прадстаўляюць 22 краіны-сябры АБСЭ.

Нагадаем, сёньня ж пачынаецца рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG