Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь карумпаваная


У гэтым годзе, так як у мінулым і пазамінулым, міжнародная агранізацыя „Transparency International” (якая называе сябе яшчэ глябальнай кааліцыяй супраць карупцыі) адвяла Беларусі месца сярод найбольш карумпаваных краінаў сьвету, такіх як Цэнтральнаафрыканская рэспубліка, Конга і Вэнэсуэла.

Краінамі з найбольшым узроўнем карупцыі названыя сёлета Самалі і Ірак. Індэкс успрыняцьця карупцыі ў 2008 годзе, апублікаваны сёньня арганізацыяй „Transparency International”, падкрэсьлівае фатальную сувязь паміж беднасьцю, неэфэктыўным кіраваньнем і хабарніцтвам. Але прыклады іншых краін, якія апусьціліся ў рэйтынгу „Transparency International” у 2008 годзе, сьведчаць пра тое, што механізмы кантролю карупцыі таксама даюць збой і ў найбагацейшых краінах.

„У найбяднейшых краінах узровень карупцыі можа азначаць розьніцу паміж сьмерцю і жыцьцём, калі справа датычыць грошай на шпіталі або чыстую ваду,” — гаворыць Югет Лябэль, старшыня „Transparency International”. — Высокі ўзровень карупцыі і беднасьці, ад якога пакутуе шмат грамадзтваў у сьвеце — гэта пастаянная гуманітарная катастрофа, зь якой нельга зьмірыцца.”

Югет Лябэль, старшыня „Transparency International”.


„Transparency International” вызначае свой Індэкс успрыняцьця карупцыі (Corruption Perceptions Index) для асобных краінаў, грунтуючыся на апытаньнях сярод розных экспэртаў і прадстаўнікоў бізнэсу. Індэкс мяняецца ад нуля (максымальны ўзровень карупцыі) да 10 (краіна, вольная ад карупцыі).

У гэтым годзе, як і ў мінулым, апытаньні праводзіліся ў 180 краінах. Беларусь зь індэксам 2.0 апынулася на 151 месцы, разам зь Ляосам, Эквадорам, Папуа Новай Гвінэяй, Таджыкістанам, Цэнтральнаафрыканскай рэспублікай і Кот д’Івуарам. У 2007 годзе Беларусь у гэтым рэйтынгу была на 150 месцы, а ў 2006 — на 151.

Найлепшую пазыцыю па барацьбе з карупцыяй, паводле „Transparency International”, Беларусь мела ў 2002 годзе, калі заняла 36 месца, апярэджваючы ўсе іншыя краіны СНД ды нават Грэцыю, Польшчу і Баўгарыю. Але трэба заўважыць, што тады Беларусь упершыню патрапіла ў гэты міжнародны рэйтынг.

У гэтым годзе краінамі з найменшай карупцыяй былі прызнаныя Данія, Новая Зэляндыя, Швэцыя і Сінгапур. Суседзі Беларусі маюць такія пазыцыі: Расея 147-е, Украіна 134-е, Літва і Польшча 58-е, Латвія 52-е месца.


Месца Беларусі паводле індэксу ўспрыняцьця карупцыі ў 2002-2008 г.г.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG