Адзін з аўтараў кнігі Захар Шыбека ня вельмі згодны зь яе назваю. Бо імпэрскія дачыненьні дзьвюх краінаў былі аднабаковыя:
“История имперских отношений. Беларусы и русские”. Калі б было пазначана “імпэрскіх адносінаў расейцаў”, гэта было б слушна. А калі беларусы і расейцы, то трэба мець на ўвазе, што ў беларусаў ніколі не было імпэрскіх памкненьняў”.
Але ж, разгарнуўшы кнігу, няцяжка будзе зразумець, што стаіць за назваю кнігі.
“Думаю, – расказвае ўкладальнік Анатоль Тарас, – што мы ў гэтай кнізе дакумэнтальна паказалі, што, нягледзячы на зьмену палітычных рэжымаў у Маскве, потым у Пецярбурзе, потым ізноў у Маскве, ува ўсе часы наш усходні сусед быў і застаўся, як паказалі апошнія падзеі на Каўказе, імпэрскай дзяржавай, сутнасьцю замежнай палітыкі якога ёсьць экспансія”.
Кніга – на расейскай мове. Чаму? – тлумачыць Анатоль Тарас:
“Той частцы нашага грамадзтва, якая чытае і размаўляе толькі па-беларуску, гэтая кніга не асабліва спатрэбіцца – яны і безь яе ўсё ведаюць. Кніга ў першую чаргу для вялікай часткі нашага грамадзтва, якая з ахвотаю чытае па-расейску, а цікавасьць да гісторыі нашай Айчыны цяпер досыць высокая”.
Анатоль Тарас зазначае, што аўтары кнігі хацелі б, каб яе прачыталі таксама грамадзяне іншых дзяржаў – Літвы, Украіны і, натуральна, Расеі.
Што да Расеі, то вялікі спадзеў на цікавасьць да кнігі расейскіх палітолягаў, ідэолягаў і журналістаў, якія ў пэўнай ступені фармуюць грамадзкую сьвядомасьць расейскіх грамадзянаў. Бо выпадкі глыбокага непаразуменьня паміж грамадзянамі часам выглядаюць далёкімі ад тых братэрскіх, што дэкляруюцца афіцыйна. Гэтую выснову спадар Тарас ілюструе гісторыяй, пачутай у цягніку Масква – Менск:
“Да чалавека дачапіўся на вуліцы ў Маскве звычайны міліцыянт: хто ты ды адкуль. А дзядзечку было гадкоў пад 70. Той яму: “Ды вось, я зь Беларусі, мы ж з вамі браты, дзяржава ў нас агульная саюзная, што ты тут мяне...” А той яму, міліцыянт: “Ды якія мы браты? Вы нашыя рабы былі ды будзеце”. Вось вам, калі ласка, выказваньне простага чалавека ў пагонах!”
Пакуль што наклад кнігі зусім невялікі – 150 асобнікаў. Таму знайсьці яе зацікаўленым чытачам будзе нялёгка. Цяпер яна прадаецца ў Менску на кніжным базарчыку ў Палацы мастацтваў і ў сядзібе Таварыства беларускай мовы. З часам наклад мяркуюць паўтарыць, ужо значна большай колькасьцю.