Ва ўнівэрсытэце актывістка адвучылася на гістарычным факультэце тры курсы. У дэканаце фармальнай нагодай для адлічэньня называюць нібыта нездавальняючую пасьпяховасьць студэнткі ў вучобе. Сама ж актывістка цьвердзіць, што сапраўдная прычынай адлічэньня — яе палітычная дзейнасьць.
Рэгіянальная каардынатарка аргкамітэту па стварэньні аб’яднаньня “Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя” Тацяна Шамбалава ўдзельнічала ў сёлетняй выбарчай кампаніі як прэтэндэнтка на дэпутацтва ў Палаце прадстаўнікоў. Яна была самой маладой апазыцыйнай прэтэндэнткай. Каманда 21-гадовай актывісткі назьбірала ў яе падтрымку 1066 галасоў. Выбарчая ж камісія Магілёўскай-Прамысловай акругі не зарэгістравала яе, спаслаўшыся на тое, што нібыта выявілася шмат несапраўдных подпісаў:
“Хаця мяне не зарэгістравалі кандыдатам у дэпутаты, але, натуральна, такія студэнты не патрэбныя Магілёўскаму дзяржаўнаму ўнівэрсытэту імя Куляшова, бо мяне вылучаў не БРСМ, а Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы сваім адзіным сьпісам”, — зазначае Тацяна Шамбалава.
У дэканаце паведамляюць, што пытаньне пра адлічэньне Тацяны Шамбалавай з унівэрсытэту ўжо вырашанае. Там зазначаюць, што ніякіх палітычных прычын у гэтым шукаць ня варта:
“Неўзабаве будзе загад. Яна не здала два экзамэны камісіі на станоўчую адзнаку. Яна спачатку не здала сэсіі ў чэрвені месяцы. Потым пры канцы жніўня былі ліквідацыі запазычанасьці, і яна зноў атрымала нездавальняючыя адзнакі. Яна тры гады вучылася крайне слаба”.
Сама актывістка ўзровень сваёй вучобы ацэньвае як сярэдні.
“У мяне не было праблемаў са здачай сэсіяў цягам трох гадоў, акрамя апошняй, пакуль ва ўнівэрсытэце не даведаліся, што я зьбіраюся балятавацца ў палату прадстаўнікоў”, — цьвердзіць спадарыня Шамбалава.
Нягледзячы на заявы дэканату пра адлічэньне, Тацяна Шамбалава сёньня наведалася ва ўнівэрсытэт:
“Я прыйшла на свае любыя пары па сваёй спэцыяльнасьці — па археалёгіі каменнага й бронзавага веку ў Беларусі, па археалёгіі сярэднявечча”.
Актывістка хоча вучыцца ў Беларусі, аднак лічыць, што пасьля адлічэньня і ўдзелу ў выбарчай кампаніі ёй гэтага не дадуць улады. Яна спадзяваецца на дапамогу камітэту абароны рэпрэсаваных “Салідарнасьць”.
Старшыня камітэту Іна Кулей запэўнівае, што ў Тацяны Шамбалавай ёсьць магчымасьць працягнуць навучаньне ў замежнай вучэльні. Паводле ейных слоў, амаль 85 студэнтаў зь Беларусі пачалі новы навучальны год за межамі сваёй краіны.
Іна Кулей зазначае, што камітэт праводзіць маніторынг удзелу патрыятычнай моладзі ў цяперашняй кампаніі:
“Пастаянна фіксуем факты парушэньняў. Кожны тыдзень гэтыя зьвесткі дасылаюцца ў міжнародныя арганізацыі і АБСЭ. Студэнтам, якія выключаныя зь беларускіх ВНУ за іншадумства і актыўную грамадзянскую пазыцыю, дапамагаюць міжнародныя праграмы”.