Ян Матусевіч памёр 10 гадоў таму. Ён быў адным з тых. хто адраджаў Беларускую Грэка-Каталіцкую Царкву і быў першым яе дэканам.
А.Андрэй Абламейка: «З айцом Янам быў прысутны Хрыстос»
Сёньня дзесяць гадоў, як ня стала сьвятара Яна Матусэвіча. Зь ягоным імем зьвязанае адраджэньне ў Беларусі грэка-каталіцкай царквы. Ягоную высокую мажную постаць можна было бачыць на ўсіх грамадзка-культурных імпрэзах канца 80-х пачатку 90-х гадоў. Ён выхаваў цэлую кагорту беларускіх уніяцкіх сьвятароў. Адзін зь іх — протапрэзьбітар парафіі сьвятога Язэпа Андрэй Абламейка прыгадвае пра свайго духоўнага бацьку Яна Матусэвіча:
«Айцец Ян Матусэвіч для мяне быў маім духоўным айцом. Ён запомніўся мне такім вельмі дабрадушным, вясёлым чалавекам, заўсёды гатовым выслухаць цябе, памагчы, нешта табе падараваць. Першая Біблія, якую я меў у сваім жыцьці, — гэта была Біблія, якую ён мне падараваў. І для мяне асабіста ён быў вельмі блізкі.
Сёньня ў нашай традыцыі чытаецца Эвангельле ад Марка, адзінаццаты разьдзел. Гэта апавяданьне пра тое, як Ісус ішоў у Ерусалім і, захацеўшы есьці, падышоў да смакоўніцы. Убачыўшы, што на ёй няма пладоў, ён яе пракляў. Пасьля, калі ўжо вярталіся яны назад з апосталамі зь Ерусаліму, то ўбачылі, што смакоўніца засохла. Смакоўніца павінна была даць Хрысту плод. І расьліна, і кожны чалавек прыходзяць у гэты сьвет, каб даць нейкі плод, споўніць сваю мэту.
Сёньня была паніхіда на могілках. Я стаяў, глядзеў і думаў, што амаль усіх сьвятароў, якія былі там, айцец Ян хрысьціў. Доктарку багаслоўся Ірыну Дубянецкую таксама хрысьціў айцец Ян. Маю жонку Сьвятлану, сына Багдана і яшчэ шмат людзей, якія стаялі там, грэка-католікі, усіх іх айцец Ян хрысьціў. Ад кагосьці ён прымаў першую споведзь. І проста быў сапраўды духоўным бацькам адраджэньня нашай царквы.
Гэта якраз тыя плады, пра якія я казаў. Вось мы ўсе — жывыя плады айца Яна, плады ягонага жыцьця, ягонай працы.
Я сёньня над магілкай у яго згадваў словы, якія айцец Аляксандар Надсан сказаў на пахаваньні — што айцец Ян Матусэвіч ня мог ня быць сьвятаром. У любой сытуацыі, дзе б ён ні быў, што б ён ні рабіў, ён заўсёды заставаўся сьвятаром. І гэта было вельмі важна — прысутнасьць сьвятара на шматлікіх грамадзкіх акцыях, на нейкіх грамадзкіх сустрэчах, проста ў жыцьці людзей. Гэта было вельмі важна тады, у канцы 80-х і на пачатку 90-х.
З айцом Янам быў прысутны Хрыстос. Я яго такім запомніў і такі ён для мяне сёньня ёсьць».