Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэпутатамі хочуць стаць 365 грамадзянаў


Кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў вылучыліся 365 грамадзянаў. Пад час выбарчай кампаніі 2004 года было 692 прэтэндэнты на кандыдатаў у дэпутаты.


Пра гэта паведаміў сакратар Цэнтравыбаркаму Мікалай Лазавік.

Ад палітычных партый вылучана 59 чалавек. Найбольшая колькасьць прэтэндэнтаў у кандыдаты ад праўладнай Камуністычнай партыі Беларусі – 14 чалавек. Аб'яднаная грамадзянская партыя вылучыла 12 сяброў, апазыцыйная Партыя камуністаў Беларуская – 7, Лібэральна-дэмакратычная партыя Сяргея Гайдукевіча – 7, Партыя БНФ –6, БСДП(Грамада)-5, Рэспубліканская партыя працы і справядлівасьці –4, Беларуская сацыял-дэмакратычная грамада –2. Ад Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ і Рэспубліканскай партыі ў кандыдаты вылучаны па адным чалавеку.

41 прэтэндэнт раней зьяўляўся альбо цяпер зьяўляецца дэпутатам Палаты прадстаўнікоў.

Паводле Мікалая Лазавіка, на гэты момант ніводзін з кандыдатаў не зарэгістраваны, бо праводзіцца праверка пададзеных дакумэнтаў. Рэгістрацыя кандыдатаў працягнецца да 28 жніўня.

Нагадаем, Палата прадстаўнікоў складаецца са 110 дэпутатаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG