А ўжо ад 19 жніўня акруговыя выбарчыя камісіі пачынаюць праверку дакумэнтаў прэтэндэнтаў на дэпутацкія мандаты.
Каардынатар кампаніі “За свабодныя і справядлівыя выбары” Віктар Карняенка кажа: прэтэндэнты ад аб’яднаных дэмсілаў не зьбіраюцца байкатаваць новы этап выбарчай кампаніі.
“Людзі зарыентаваныя на тое, каб сабраныя подпісы здаваць. Ужо што далей будзе? Рашэньне пазьней будзе прымацца. Але рэгістравацца трэба. Гэта для таго, каб мы ведалі, хто сабраў подпісы, хто не сабраў.
Што ж здымацца, калі няма рэгістрацыі? Тады тут ня будзе ніякай інтрыгі. Не сабраў чалавек подпісаў, значыць, і не зарэгістравалі. Так і скажа сакратар ЦВК Лазавік на прэсавай канфэрэнцыі: не прынесьлі подпісаў, дык хто ж іх зарэгіструе?! Трэба атрымаць пасьведчаньне кандыдата ў дэпутаты. А ўжо пасьля вырашаць, што зь ім рабіць”.
Сакратар ЦВК Мікалай Лазавік кажа: пераважная бальшыня патэнцыйных кандыдатаў адклала здачу дакумэнтаў на апошні дзень. Гэта вынікае з таго, што паводле стану на сярэдзіну дня пятніцы акруговыя камісіі наведалі крыху болей за 100 прэтэндэнтаў на дэпутацкі мандат. А ініцыятыўных групаў толькі праз збор подпісаў грамадзянаў зарэгістравана 423. А яшчэ будуць вылучэнцы і ад працоўных калектываў, і ад грамадзкіх арганізацыяў, і ад палітычных партыяў.
Спадар Лазавік сумняваецца, што кандыдатаў у дэпутаты зарэгіструюць у першыя дзень-два:
“Акруговая камісія павінна праверыць два моманты. Першы — наколькі працэдура вылучэньня адпавядае заканадаўству. Другі — зьвесткі, які прадставіў вылучаны кандыдат: аўтабіяграфічныя і дэклярацыю аб маёмасьці і даходах. Тут падключаюцца і міліцыя, і службы, якія вядуць улік нерухомасьці, і падатковыя службы. І гэты працэс насамрэч не аднадзённы”.
Сёньня ні супрацоўнікі ЦВК, ні экспэрты не бяруцца назваць дакладную лічбу кандыдатаў на рэгістрацыю. Чатыры гады таму на папярэдніх парлямэнцкіх выбарах было зарэгістравана 555 ініцыятыўных групаў. А кандыдатаў на рэгістрацыю аказалася — 692. Колькасьць узрасла пераважна дзякуючы вылучэнцам ад працоўных калектываў.
Падобна, і сёлета будзе гэтаксама. Прыкладам, патэнцыйны кандыдат у дэпутаты па Гарадзенскай сельскай акрузе Яраслаў Раманчук паведаміў “Свабодзе”, што ў ягонай акрузе было ўсяго дзьве ініцыятыўныя групы, якія зьбіралі подпісы. Але ў суботу, калі спадар Раманчук перадаваў дакумэнты ў акруговую выбарчую камісію, яе супрацоўнікі сказалі: верагодна, будуць яшчэ два вылучэнцы ад працоўных калектываў.