Пра гэта сьведчаць папярэднія дадзеныя, якія сёньня падсумавалі ў ЦВК. Сярод 69 845 чальцоў камісіяў апазыцыю прадстаўляюць усяго некалькі дзясяткаў чалавек.
Каардынатар кампаніі “За свабодныя і справядлівыя выбары” Віктар Карняенка кажа, што ў штаб дагэтуль прыходзяць паведамленьні з рэгіёнаў:
“Атрымліваем адзінкавыя пацьверджаньні яшчэ. Ведаю дакладна пра 18 уключаных вылучэнцаў. Але ёсьць вельмі цікавыя прыклады. У 4-й Мухавецкай выбарчай акрузе на Берасьцейшчыне мы падавалі заяўкі на 21 ці 22 чалавек, а ўключылі толькі двух. А БРСМ заяўляў 18 чалавек, і ўключылі ўсіх 18”.
Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына на просьбу “Свабоды” пракамэнтаваць сытуацыю адказвае:
“Справа ў тым, што гэта права тых, хто стварае камісіі. Можна крытыкаваць гэтую пазыцыю, але гэта іх права.
Шчыра кажучы, я ня вельмі з гэтым пагаджаюся. Я не кажу пра тое, што трэба цалкам задавальняць усе заяўкі. Але трэба было ўважліва да гэтага падыходзіць. І гэта была мая заўсёдная рэкамэндацыя.
Але тым ня менш дзеяньні мясцовых уладаў законныя. І адкарэктаваць іх нейкім чынам я не магу. Бо гэта права таго, хто ўтварае камісію. Ён сам адбірае кандыдатаў”.
Як рэагуюць на такое фармаваньне ўчастковых камісіяў назіральнікі місіі БДІПЧ АБСЭ, якія пачалі працу ў Беларусі? Экспэрт у галіне мэдыяў, адказны за сувязі місіі з мэдыямі, Іван Гадарскі адзначае:
“Толькі кіраўнік місіі, амбасадар мае права даваць камэнтары. Мы надрукуем дзьве прамежкавыя справаздачы да дня выбараў. І адразу пасьля выбараў правядзем прэсавую канфэрэнцыю, дзе прадставім папярэдняе заключэньне.
Мы толькі пачынаем нашыя назіраньні. І вы разумееце, што пакуль мы толькі зьбіраем інфармацыю. І мы ўключым нашы назіраньні ў тыя справаздачы, пра якія я згадваў”.
У місіі СНД, якая таксама працуе ў Беларусі, паведамілі, што ў аўторак зьбіраюцца правесьці спэцыяльны брыфінг назіральнікаў. І прапанавалі пачакаць камэнтароў да гэтага дня — 19 жніўня.