Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея адмаўляе, што Саакашвілі прапанаваў ёй перамовы


Прэзыдэнт Грузіі Міхаэл Саакашвілі заявіў, што зьвярнуўся да Расеі з прапановай сумесна спыніць агонь у Паўдзённай Асэтыі і пачаць перамовы.

Ён паведаміў гэта падчас наведваньня параненых у шпіталі ў Тбілісі. Масква заяўляе, што ніякіх прапаноў ад грузінскага кіраўніка не атрымлівала.

Тым часам ЗША заклікалі Расею прыняць прапановы Грузіі аб спыненьні агню і далучэньні міжнародных пасярэднікаў да ўрэгуляваньня канфлікту.

У Паўдзённай Асэтыі другі дзень працягваюцца сутыкненьні між грузінскімі і расейскімі войскамі. Узнавіўся масавы абстрэл Цхінвалі. Грузінскія танкі і войскі зноў увайшлі ў горад.

Прэм’ер-міністар Расеі Ўладзімір Пуцін прыбыў ва Ўладзікаўказ для абмеркаваньня пытаньняў дапамогі ўцекачам з Паўдзённай Асэтыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG