Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пад Драгічынам устанавілі помнік Канстанціну Мысьліўцу <img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 />


Сёньня на могілках у вёсцы Вулька Сіманаўская Драгічынскага раёну ўстанавілі помнік Канстанціну Мысьліўцу.

Як паведаміла “Свабодзе” грамадзкая актывістка Наста Ільіна, на добраахвотныя складкі актывістаў Партыі БНФ зь Менску, Берасьця і іншых рэгіёнаў выраблены абэліск з чорнага граніту. На версе яго — уніяцкі крыж, у сярэдзіне — базальтавая шыльда з надпісам “Канстанцін Мысьлівец (15.12.1945 — 7.4.2006). Ён жыў для Беларусі”.

На ўшанаваньні памяці патрыёта прысутнічалі родныя, сваякі і сябры Канстанціна Мысьліўца. Прамоўцы адзначалі, што ў 1980-х Кастусь стаў актывістам грамадзка-культурнага згуртаваньня “Полісьсе”, пазьней разам зь іншымі сябрамі гэтай арганізацыі далучыўся да БНФ. Мысьлівец быў лідэрам драгічынскай суполкі фронту.



Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG