Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці КДБ падазрае нябожчыкаў


Берасьцейскі праваабаронца Ўладзімер Вялічкін паведаміў “Свабодзе” пра кур’ёзны выпадак, які, на яго думку, сьведчыць не на карысьць прафэсіяналізму міліцыі і КДБ.

“Сёньня супрацоўнікі спэцслужбаў заявіліся ў сям’ю нябожчыка Канстанціна Мысьліўца — былога актывіста партыі БНФ, лідэра апазыцыі ў райцэнтры Драгічын.

Заява Людмілы Мысьлівец, што яе муж памёр яшчэ ў 2006 годзе, не зьбянтэжыла наведнікаў. Яны загадалі спадарыні Мысьлівец, а таксама яе пасынку Кірылу прайсьці дактыляскапічную экспэртызу і даць пісьмовыя тлумачэньні аб сваім месцазнаходжаньні 3 ліпеня”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG